Архіў

Паляцім на «пяцісотым»

Ад 1 красавіка над Эўропай трэба лётаць ціха: самалёты, якія не адпавядаюць патрабаваньням на ўзровень шуму, мусяць быць зьнятыя зь лініяў. Ту-134 і Ту-154Б, якімі карысталася «Белавія», цяпер у ЭЗ не пускаюць. Кампаніі даводзіцца перабівацца самалётамі «Як-40» ды «Ан-24», якія шумавым патрабаваньням адпавядаюць.

«Боінга-737/500», пра які столькі гаварылася, «Белавія» дагэтуль не набыла: удзельнікі тэндэру папрасілі авіякампанію працягнуць яго да 25 чэрвеня. Беларускі «Боінг» будзе лётаць на Франкфурт, Рым, Лёндан ды Парыж. Самалёт гэтай мадэлі каштуе сама меней 32—34 млн даляраў. Да 2006 г. «Белавія» плянуе набыць яшчэ дзьве такія машыны, кожная зь якіх бярэ на борт 138 пасажыраў.

Сэрыя 737 — сапраўдны бэстсэлер карпарацыі «Боінг», якая прадала ўжо 5200 такіх самалётаў. Яны прызначаныя для палётаў на малыя і сярэднія адлегласьці — здольныя праляцець 5500 км на крэйсэрскай хуткасьці 910 км/г. Самалёт складаецца з 367 тысячаў дэталяў, ня ўлічваючы шрубоў ды гаек. Штохвіліны ў небе знаходзіцца каля 1200 «Боінгаў-737». Яны налёталі столькі, што маглі б перавезьці 7 млрд чалавек 260 разоў да Сонца і назад.

З праблемай шумавых нормаў сутыкнуўся некалі і сам «Боінг». У 1988 г. зрабілася зразумела, што мадэль 737/200 задужа гудзіць. Праект «Боінга-737/500» задумваўся як замена састарэлай мадыфікацыі. Першы такі «Боінг» выйшаў на лінію ў 1990 г. Апошні новы самалёт гэтай мадэлі набыла японская авіякампанія «Air Nippon». Цяпер «Пяцісотых» больш не вырабляюць, іх можна набыць толькі з другіх, а то і з трэціх рук. Хочацца спадзявацца, што нам дастанецца ня дужа абадраны: на тое, каб цалкам пафарбаваць мадэль «737/500», патрэбна 190 л эмалі.

Алесь Кудрыцкі

Каментары

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць