Архіў

Адкуль грошы на пасяўную

Ліст мяне прымусіла напісаць паперка, прыкладзеная цяпер да гэтага пасланьня. Зірніце: «адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі Менскай вобласьці» сёлета ня ў стане пасьпяхова правесьці «вяснова-палявую кампанію».

Таму Менскі райвыканкам зьвяртаецца да прадпрыемстваў раёну з просьбай «аказаць разавую фінансавую дапамогу». Гэтак, у яўна прыватнага прадпрыемства — ТАА «Аўтацэнтар КаМАЗ», што месьціцца ў Калядзічах пад Менскам, — раённая «вэртыкаль» просіць 500 тыс. рублёў. З рэзалюцыі на лісьце відаць, што кіраўніцтва ТАА спрабуе пралічыць фінансавыя магчымасьці фірмы. На жаль, незразумела, ці змаглі адрасаты ліста нешта ахвяраваць раённым калгасам, ці не.

Цікава: колькі такіх адрасатаў атрымалі афіцыйныя просьбы дапамагчы «найбуйнейшаму вытворцу сельгаспрадукцыі»? Якім прынцыпам кіравалася «вэртыкаль», адбіраючы прадпрыемствы, каб зьвярнуцца па грошы? І якая ўсё ж частка пасяўной легла на плечы тых, хто ня мае паводле роду дзейнасьці ніякіх адносінаў да сельгаспрадукцыі?

Доказы таго, што айчынная сыстэма сельскай гаспадаркі, прабачце, пайшла па сьвеце з торбай, ужо валяюцца проста пад нагамі. Гэты афіцыйны дакумэнт, якому няма падставаў не даваць веры, знайшоў на прыпынку транспарту мой муж.

Яшчэ цікавая рэч: у многіх сельсаветах Менскага раёну ніякае даведкі атрымаць няможна, пакуль ня сплаціш падаткаў на зямлю… да канца бягучага году. Звычайна апошні тэрмін аплаты гэтых падаткаў — 1 лістапада. Супрацоўнікі сельсаветаў кажуць, што іх прысьпешвае вышэйшае начальства. Самі ж органы мясцовай улады бедныя, некаторыя ня маюць нават кампутараў, заробкі супрацоўнікаў — проста сьмешныя. Напрыклад, у Юзафоўскім сельсавеце (Меншчына) раней працаваў землямер, які займаўся ўсімі пытаньнямі прыватных зямельных участкаў. Але звольніўся, бо атрымліўваў 90 тысяч у месяц. Ягоныя абавязкі леглі на плечы старшыні сельсавету, які й так ледзь дае рады: калгасу ў Юзафове даўно няма, і абсалютна ўсе пытаньні мусіць вырашаць адзін чалавек. Вось старшыня і разрываецца паміж падаткамі, прарывам водаправоду, пагрозай закрыцьця паліклінікі, сэлектарнымі нарадамі. У гэтай і суседніх вёсках ёсьць каму працаваць, на маіх вачах людзі нават купляюць дамы і перасяляюцца сюды з гарадоў. Але на працу амаль усе езьдзяць у Менск. Гэта ёсьць прыкладам беларускай вёскі без калгасаў у пэрыяд паўраспаду апошніх.

Тацяна Сьнітко

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць