Беларуская мова2424

Мова наша. Кудэю, сюдою, тудой

«А што ж вы, хлопцы, сюдэю дзерацеся?» — спыталася раз суседка, калі мы прадзіраліся кудысьці чыімсьці старым, зарослым быльнягом ды кустоўем панадворкам.

Кудэю, сюдэю, тудэю;
кудою, сюдою, тудою;
кудой, сюдой, тудой.

Гэтыя групы прыслоўяў — гэта тры рэгіянальныя варыянты аднаго і таго ж слова, якое абазначае напрамак, дарогу, спосаб руху.

Ад «куды», «туды», «сюды» адрозніваецца тым, што апошняе абазначае мэту, а першае — спосаб, дарогу, якою мэта гэтая дасягаецца:

— Куды ты ідзеш?
— Пад ратушу.
— А кудой?
— Вуліцай Леніна.

Надта ж яны жывучыя, гэтыя словы — бо нават пасля поўнага знікнення беларускай мовы ў людзей яны яшчэ некалькі пакаленняў могуць жыць у мове іх расейскамоўных нашчадкаў. Чаму ж яно так адбываецца? Відаць таму, што словы гэтыя перадаюць сэнс, якога няма як перадаць расейскаю моваю.

На жаль, у нашай свядомасці глыбока засела ўяўленне аб прастамоўі, а адпаведна аб нейкай «няспраўнасці» гэтых слоў. Нам часта выбіваюць іх з галавы, імі прынята грэбаваць у пэўным асяроддзі.

Дарма. Куды ж без гэтых ёмкіх, спраўных, паслядоўных прыслоўяў падзенешся?! Яны добрыя яшчэ і таму, што лагічна пасуюць да старадаўняга «творнага склону кірунку» — instrumentalis directionis. «Ой, пайду я лугам, лугам, дзе мой мілы арэ плугам». Спытайма ў гераіні гэтай песні, кудэю тая пойдзе, і яна адкажа нам, што тудэю, лугам; сюдэю — панадворкам і г. д.

Прыслоўі гэтыя ва ўсіх паказаных тут варыянтах можна сустрэць у тэкстах беларускіх аўтараў, але ў слоўніках яны зафіксаваныя, чамусьці, вельмі непаслядоўна і няпоўна.

Паводле «Тлумачальнага слоўніка беларускае мовы» карціна выглядае так:

—, сюдэю, тудэю;
—, сюдою, —;
—, сюдой, —.

У гэтым няма ніякай логікі, бо часцейшы — якраз варыянт на -ою. Радзейшы — на -ой, а на -эю — у пісьмовай мове зусім рэдкі. Чаму ж тады варыянт на -эю прадстаўлены паўней? Чаму пытальных варыянтаў «кудэю», «кудою», «кудой» не зафіксавалі зусім? Відаць, гэта чыесьці суб’ектыўныя ўпадабанні, бо рэчаіснасць — яна іншая:

«Алёшка спыніўся і доўга варажыў, кудою падацца». (Іван Пташнікаў, «Алёшка»)

«Кудою думаць». (Алесь Разанаў, «Гліна. Камень. Жалеза».)

«Увесь горад ведае вашу часць: дзе вы стаіце і кудой вы едзеце». (Іван Шамякін, «Сэрца на далоні»)

«Дык хацеў у панны Паўлінкі запытацца праз акно, кудой выехаць». (Янка Купала, «Паўлінка»)

«І вось тая самая дзірка, кудэю свіння лезла». (Міхась Чарот, «Дзіўная заява»)

«Там ты зойдзеш у штаб дывізіі, знойдзеш Скібу і раскажаш, кудэю ты ішоў і якая дарога». (Кандрат Крапіва, «Канец дружбы»)

Які ж з трох варыянтаў нам выбраць? Дык пэўна той, які бытуе ў сям’і. Калі ж ужо не бытуе, дык мы маем права, што зробіш, выбраць або той, што падабаецца, або варыянт з нашых мясцін, або варыянт, што часцейшы — «кудою», «сюдою», «тудою».

З гэтымі словамі наша мова зручнейшая, больш лагічная ды самабытная.

Комментарии24

Сейчас читают

«Вову за такое нужно раком поставить на Красной площади!» Россия закипает от нарастания дефицита топлива6

«Вову за такое нужно раком поставить на Красной площади!» Россия закипает от нарастания дефицита топлива

Все новости →
Все новости

Украинский военный: Сценарий 2022 года, когда шли колонны из Беларуси, сейчас нереалистичен8

Новое курортное место под Минском ФОТО2

У бывшего иезуитского костёла в Бобруйске обвалилась стена2

В Польше задержали украинца, который угрожал Навроцкому в интернете15

Дом семьи Владимира Короткевича стоит заброшенный ВИДЕО11

«Я считаю, что лучше бы никого не выпускали, но остались бы эти санкции»57

«Скорее коммерческая разборка». Опейкин озвучил свою версию исчезновения Котова5

Могут ли северокорейские войска приехать в Беларусь в случае эскалации на границе с Украиной?11

В Минске выставили на продажу четыре бара под брендом Lidbeer

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вову за такое нужно раком поставить на Красной площади!» Россия закипает от нарастания дефицита топлива6

«Вову за такое нужно раком поставить на Красной площади!» Россия закипает от нарастания дефицита топлива

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць