Улада2525

Беларусь і Расея «адточаць» ядзерны ўдар па Варшаве?

Ужо ўвосені мы адчуем сябе як у часы халоднай вайны, — піша газэта Polska The Times.
Войскі НАТО будуць у Польшчы адпрацоўваць сцэнар абароны Эстоніі, а Беларусь і Расея — адбіваць атаку з тэрыторыі Польшчы: каля польскай мяжы адточаць варыянт прэвэнтыўнага ядзернага ўдару па Варшаве.

З пачатку году расьце напружанасьць у адносінах паміж Расеяй і НАТО. Альянс рыхтуецца да правядзеньня манэўраў Steadfast Jazz 2013, якія пройдуць на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Латвіі, у той час як беларусы і расейцы распачнуць вучэньні «Захад-2013». Адначасова Менск і Масква ахвотна зьвяртаюцца да ваеннай рыторыкі. — Мы не зьбіраемся нікому пагражаць. Мы не разглядаем ніякую дзяржаву як свайго праціўніка. Мы дзейнічаем адкрыта і пасьлядоўна, робячы акцэнт на калектыўнай абароне. Гаворка ідзе пра здольнасьць да абароны, так бы мовіць, супольнай арміі Беларусі і Расеі, а таксама рэгіянальнай групоўкі войскаў на заходнім участку — тлумачыў спэцыфіку манэўраў Аляксандар Лукашэнка, прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу расейскае міністэрства абароны дало зразумець, што яму не падабаецца ўсё большы ўдзел Польшчы ў НАТО.

Мы павінны прыняць да ўвагі патэнцыял НАТО. Мы бачым, што многія яго інфраструктурныя праекты ажыцьцяўляюцца ў Польшчы. Гэта турбуе нас з многіх прычынаў, у прыватнасьці таму, што НАТО спрабуе пераканаць нас у тым, што пагрозу трэба бачыць на поўдні, у Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Але ў той жа час мы бачым, што вайсковыя падрыхтоўкі вядуцца ва ўсходняй частцы НАТО, на тэрыторыі новых чальцоў. Мы павінны гэта ўлічваць у нашай ваеннай дактрыне — цытуе партал Defense24.pl словы Аляксандра Грушко, намесьніка міністра абароны Расеі.

Ніхто гэтага афіцыйна не пацьвярджае, але цяжка не прызнаць манэўраў «Захад 2013» за спробу канкураваць з НАТО. Што праўда, супольныя вучэньні беларускія і расейскія войскі праводзяць з 2004 году, тады як арміі краін паўночнаатлянтычнага альянсу не праводзілі сумесных манэўраў ад 1993 году. Але ж гэта Менск і Масква часьцей параўноўваюць сябе з НАТО, а не наадварот. Не выпадкова Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бясьпецы СНГ самі заснавальнікі АДКБ называюць «расейскім НАТО».

Сцэнар «Захаду-2013» невядомы. Паводле неафіцыйных каналаў інфармацыі, у іх возьмуць удзел каля 20 тысяч вайскоўцаў (у манэўрах НАТО іх будзе каля 3 тысяч).
Сярод варыянтаў вучэньняў разглядаецца прэвэнтыўны ядзерны ўдар па Варшаве. Спэцыялісты не выключаюць таксама спробаў парушэньня польскай кібэрпрасторы. У мінулым мы таксама былі сьведкамі пагрозаў Польшчы расейскімі ракетамі Іскандэр, якія знаходзяцца ў Калінінградзкай вобласьці.

У Расеі ёсьць прычыны для неспакою ў тым сэнсе, што поле НАТО знаходзіцца ўсё бліжэй да яе межаў. А месца арганізацыі манэўраў — гэта заўсёды форма палітычнай дэклярацыі, — прызнае Станіслаў Казей, кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі.

Формаў удзелу НАТО ў Польшчы робіцца ўсё больш. Тут разьмешчаныя ракетныя сыстэмы Patriot, сюды пераводзяцца амэрыканскія зьнішчальнікі F-16 і гелікоптэры. Па-ранейшаму актуальныя пляны збудаваньня ў Польшчы антыракетнага шчыта ПРА — да 2018 году.

Разам з тым, падкрэсьлівае Polska The Times, НАТО — арганізацыя, якая марудна рэагуе на розныя канфліктныя сытуацыі. І рашэньне дапамагчы адной са сваіх краін на мяжы з СНД прымалася б складана і доўга. Таму заплянаваныя манэўры Steadfast Jazz 2013 трэба разглядаць як вельмі пазытыўны для Польшчы знак.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць