9 красавіка (аўторак) у кнігарні логвінаЎ адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Смалянчука «Беларуская гісторыя: знайсці чалавека». Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі.
Іх лучыць аўтарскае памкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры. Кніга выйшла ў серыі «Бібліятэка «Беларускі калегіум».
У прэзентацыі бяруць удзел аўтар і рэдактар выдання Алесь Анціпенка.
Пачатак а 19.00. Уваход — вольны.
Адрас: Мінск, Кнігарня «логвінаЎ» (
Каментары