Кватэры, пабудаваныя з ільготным крэдытам, забароняць здаваць на працягу пяці гадоў
Як таго і патрабаваў Лукашэнка.
Падрыхтаваныя змяненні ва ўказ № 13 ад 6 студзеня 2012 года «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў».Па словах начальніка ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінбудархітэктуры Аляксандр Горваль, вырашана, што льготны крэдыт на будаўніцтва жылля можна будзе ўзяць толькі аднойчы. Адзінае выключэнне — калі нарадзіліся дзеці і зноў паўстала патрэба ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Нарэшце, чыноўнікі вырашылі выканаць патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі. Той патрабаваў забараніць здаваць кватэры, пабудаваныя з дапамогай льготных крэдытаў.
«Будзе забаронена здача ў арэнду жылля, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, на працягу пяці гадоў пасля завяршэння выплаты крэдыту, які выдаваўся на будаўніцтва такіх жылых памяшканняў»,адзначыў Аляксандр Горваль.
Фармулёўка выглядае няпэўнай: крэдыт выдаецца на 20 гадоў.
Калі ўспрымаць словы чыноўніка літаральна, атрымліваецца, што людзі, якія атрымалі летась кватэру, не змогуць як здаваць у 2032-2037 гадах.Апроч таго, невядомая, якая адказнасць будзе прадугледжаная за парушэнне ўсталяванага правіла.
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары