Футбольныя аматары абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што сёлета на матчы маладзечанскай каманды можна будзе хадзіць па абанементах.
Рабіць гэта плануюць для таго, каб заявіць каманду ў чэмпіянаце.
Мы патэлефанавалі Аляксандру Любанцу, дырэктару клуба «Маладзечна».
— Спадар Аляксандр, што ўяўляюць сабой абанементы?
— Абанементы на гульні Другой лігі, на сённяшні дзень, — гэтая адзіная рэальная дапамога клубу.Каштаваць абанементы будуць каля 100 тысяч рублёў. Агульная колькасць абанементаў складае 1500.
— Дзе іх можна будзе набыць?
— Канкрэтная інфармацыя з’явіцца ў сераду пасля 18.00.
— Скажыце, а ўдзел маладзечанскай каманды ў Другой лізе — яшчэ адкрытае пытанне?
— Не, ужо цяпер я магу сказаць, што футбольны клуб з Маладзечна ў сезонах 2013–2014 будзе існаваць! Да 15 красавіка нам трэба пацвердзіць удзел у чэмпіянаце.Таму я прашу ўсіх аматараў футбола не заставацца ў баку.
— Няўжо грошай, атрыманых ад продажу абанементаў, хопіць на ўтрыманне цэлага футбольнага клуба?
— Не трэба думаць, што ўсё так блага! Работа ў нас ідзе поўным ходам! Цяпер вядуцца размовы аб супрацоўніцтве з авіякампаніяй «Эціхад» (ААЭ), мы актыўна дамаўляемся з турыстычнымі кампаніямі нашага горада. Можам запэўніць усіх: футбол у Маладзечне жыве!
—
— Мы пакінулі гістарычную назву клуба —футбольна-спартыўны клуб «Маладзечна».
— А трэніроўкі праходзяць?
— А як жа! У гэтую суботу адбудзецца першы спарынг. Але, напэўна, я не магу ўсе таямніцы раскрываць. Лепш такія пытанні трэнеру задаваць, піша «Рэгіянальная газета».
***
Футбольны клуб у Маладзечне быў заснаваны ў 1989 г. як «Металург». Быў чэмпіёнам БССР у 1991 г., калі першынство гулялася як чэмпіянат працоўных калектываў.
У 1992–1999 і
З 2005 г. гуляе ў
Каментары