21 верасня ў Мінску пройдзе Агульнанацыянальны марш супраць абортаў — пачатак ад Ратушы
Марш падтрымалі Праваслаўная і Каталіцкая цэрквы, а таксама Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
Марш ініцыяваў шэраг грамадскіх арганізацый, а дзве найбольшыя канфесіі Беларусі — праваслаўныя і каталікі — блаславілі акцыю. Таму шэсце пачнецца з літургій у праваслаўным і каталіцкім саборах.
«Беларусь займае другое месца ў свеце па ўзроўні разводаў, трэцяе месца па колькасці абортаў, чацвёртае месца ў свеце па колькасці суіцыдаў. Кожны дзень у нашай краіне абрываюцца жыцці больш чым ста дзяцей» , — адзначаюць у
Калоны ўдзельнікаў збяруцца каля Ратушы на плошчы Свабоды ў суботу 21 верасня аб 11.00 і пройдуць да стэлы «Мінск —
«Марш — безумоўна, добрая акцыя. І дазвол на яе правядзенне можна толькі вітаць. Спадзяюся, што яна стане пачаткам нацыянальнага руху ў абарону сямейных каштоўнасцяў», — заявіў сустаршыня аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) Віталь Рымашэўскі.
«Гэты Марш з’яўляецца адной з нямногіх праяваў грамадскіх акцый у Беларусі, накіраваных на абарону сямейных каштоўнасцяў на фоне прапаганды разбэшчанасці, у тым ліку праз рэкламаванне ўладамі прастытуцыі пасродкам «конкурсаў прыгажосці», — піша сайт БХД.
Каментары