Грамадства11

Беларуса злавілі ў Расіі з падробленымі правамі, але пакаралі мінімальна: ён «ветэран СВА»

Па цяперашнім расійскім заканадаўстве ўдзел у вайне — афіцыйныя змякчальныя абставіны.

Ілюстрацыйнае фота

Грамадзяніна Беларусі Аляксея Пахомава, які ехаў па Расіі на сваім Volvo V40, злавілі з падробленым пасведчаннем кіроўцы.

Дзе, калі і ў каго мужчына заказаў пасведчанне, ён так і не прызнаўся. Але цалкам прызнаў віну.

Прыазёрскі гарадскі суд Ленінградскай вобласці прызначыў Пахомаву тры месяцы прымусовых работ. Гэта амаль мінімальнае пакаранне: закон дазваляе прызначаць прымусовыя работы на тэрмін ад двух месяцаў, а ўтрыманне з заробку суд вызначыў у памеры 5% — самы нізкі магчымы адсотак.

Мяккасць пакарання суд патлумачыў тым, што Пахомаў нейкі час ваяваў супраць Украіны.

Каментары1

  • Беларус
    16.06.2026
    І які ён беларус пасля гэтага?

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць