Грамадства99

У Мінску масава хварэюць каштаны. У чым прычыны і ці можна што з гэтым зрабіць?

Мінчукі абураюцца: нягледзячы на сярэдзіну чэрвеня, каштаны ў горадзе пачалі засыхаць. Праз краявы некроз лісце жоўкне, ледзь паспеўшы распусціцца, а асобныя экзэмпляры атакавала мініруючая моль. Чым гэта небяспечна для дрэў, чаму ўзнікае і ці можна неяк змяніць сітуацыю, «Мінскай праўдзе» расказаў загадчык лабараторыі праблем экалогіі лесу і дэндрахраналогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Пугачэўскі.

Два ворагі: моль і краявы некроз

«Раней такі стан каштанаў не быў нормай, цяпер жа стаў звыклай з'явай. Узнікае пытанне: што значыць «раней»? Калі казаць пра мініруючую моль, то гэты шкоднік з'явіўся ў нас прыкладна дзесяць гадоў таму. На жаль, простых і эфектыўных метадаў барацьбы з ім няма, таму яго распаўсюджванне стала практычна непазбежным», — расказаў спецыяліст.

Што тычыцца краявога некрозу, які праяўляецца спачатку ў пабурэнні, а пасля ў пачарненні лісця па краях, то яго прычына — гэта не хваробы, а неспрыяльныя фактары гарадскога асяроддзя. Як правіла, гэта звязана з:

  • засаленнем глебы супрацьгалалёднымі рэагентамі (хларыдам натрыю);
  • выхлапнымі газамі ад аўтамабіляў;
  • залішняй інсаляцыяй (сонечным выпраменьваннем);
  • недахопам вільгаці ў дрэў, якія растуць у акружаных асфальтам пасадачных лунках;
  • узростам саміх дрэў.

«Сёння многія каштаны дасягнулі даволі паважнага ўзросту. У цэлым, каштан як парода для гарадскога азелянення Беларусі паступова адыходзіць у мінулае. Яго патэнцыял у гарадскіх умовах шмат у чым вычарпаны, таму спецыялісты не рэкамендуюць актыўна выкарыстоўваць гэтае дрэва ў новых пасадках. Замест гэтага прапануюць высаджваць больш устойлівыя віды дрэў і прымяняць сучасныя агратэхналогіі, асабліва ў прыдарожных зонах», — звярнуў увагу Аляксандр Пугачэўскі.

Чым небяспечныя хворыя дрэвы

Паводле слоў спецыяліста, мініруючая моль і краявы некроз небяспечныя перш за ўсё тым, што дрэвы страчваюць сваю дэкаратыўнасць. Акрамя таго, слабеюць іх ахоўныя функцыі: каштаны горш спраўляюцца з роляй шумапаглынальных і газапылаахоўных насаджэнняў.

Паступова пад уздзеяннем гэтых фактараў дрэвы слабеюць з года ў год і ўрэшце гінуць. Гэты працэс не адбываецца імгненна, аднак ужо цяпер ад многіх каштанаў, якія засыхаюць, пазбаўляюцца, бо яны больш не могуць выконваць свае функцыі.

Лячэнне даражэйшае за новую пасадку

Тэарэтычна выратаваць дрэвы магчыма. Для гэтага прымяняюцца ін'екцыі спецыяльных прэпаратаў у ствол, узмоцненае жыўленне, паліў і іншыя меры догляду. Аднак падобныя метады патрабуюць значных выдаткаў і не заўсёды гарантуюць вынік.

Акрамя таго, на гэты момант няма дазволеных для шырокага прымянення прэпаратаў для ін'екцый у ствол. Іх кошт дасягае дзясяткаў даляраў на адно дрэва (а патрабуецца не адна ін'екцыя), таму на практыцы часцяком аказваецца прасцей высадзіць новае дрэва. Зрэшты, маладым дрэвам таксама неабходны рэгулярны догляд, пакуль яны не ўкарэняцца і не падужэюць.

Каментары9

  • ТэклЯ
    16.06.2026
    Цікава, ў што замест каштанаў раяць высаджваць...
  • дайця пагадаю..
    16.06.2026
    ТэклЯ, можа пальмы з пластыкавых бутэлек? яны нібы ўстойлівыя да выхлапаў гарадскіх...
    але іх нібы забаранілі ўжо
  • Звярніце ўвагу
    16.06.2026
    Ці бычылі людзі , што робіцца са звычайнай бярозай уздоўж менскай кальцавой шашой? Там ніводнага здаровага дрэва няма!

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»15

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць