Грамадства33

Тры гады таму не стала журналіста Алега Бябеніна

Яго знайшлі павешаным на ўласным лецішчы. Афіцыйная версія —самагубства.

Тры гады гады таму, 3 верасня 2010 года, на ўласным лецішчы ў вёсцы Пярхурава пад Мінскам быў знойдзены павешаным заснавальнік апазіцыйнага сайта Charter97.org Алег Бябенін.

Следства ў якасці папярэдняй прычыны смерці журналіста адразу ж абрала самагубства. Сябры і паплечнікі загінулага, сярод іх Андрэй Саннікаў, Мікалай Халезін, Дзмітрый Бандарэнка, гэтую версію паставілі пад сумнеў.

Справа Бябеніна мела міжнародны рэзананс.
Пра яго таямнічую смерць пісалі замежныя СМІ, кіраўнік Еўрапарламента заклікаў правесці аб’ектыўнае расследаванне акалічнасцяў смерці журналіста.

Беларускія ўлады запрасілі да ўдзелу ў расследаванні экспертаў-крыміналістаў з краін — членаў АБСЕ. У лістападзе 2010 г. яны апублікавалі вынікі сваёй працы ў Беларусі. Яны прыйшлі да высновы, што журналіст скончыў жыццё самагубствам.

Пракуратура Мінскай вобласці, якая праводзіла расследаванне, абвясціла прычынай смерці Бябеніна самагубства.

***

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1990-я гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Імя».

Заснаваў у 1998 годзе сайт charter97.org і быў яго кіраўніком.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць