Нерухомасць1010

У Вістычах пад Брэстам царкву не калечаць, а любоўна аднаўляюць

Адзін з падарожнікаў месяц таму наведаў вёску Вістычы на Брэстчыне. І выставіў на форуме фотаздымак Крыжаўзвіжанскай царквы. Побач з храмам на фота стаіць драўляны каркас купала. Інтэрнаўты адразу забілі трывогу: няўжо цыбуліна з’явіцца і на гэтым прыгожым храме? Падобны вандалізм здарыўся ў шэрагу гарадоў і вёсак. Але ў дадзеным выпадку падстаў для панікі, як высветлілася, няма.

«Гэта не купал — сігнатура аднаўляецца. Там вядзецца цэлы комплекс аднаўленчых работ пад нашым кантролем», — расказаў «Нашай Ніве» старшыня Таварыства аховы помнікаў Анатон Астаповіч.

Крыжаўзвіжанскі храм быў пабудаваны як каталіцкі ў другой палове ХVІІІ стагоддзя пры кляштары цыстэрцыянцаў. У 1866 годзе, пасля Паўстання Каліноўскага, пераасвячаны ў праваслаўную царкву.

Цяпер у ваколіцы каталікоў застаецца мала, таму царква застаецца ў праваслаўных.
Па словах Астаповіча, вежа-сігнатура прысутнічала на будынку касцёла. Яна захавалася на чарцяжах ХІХ стагоддзя: калі будынак перадавалі праваслаўным, правялі абмеры. Копіі дакументаў і перадалі настаяцелю царквы а. Анатолю.

Астаповіч звяртае ўвагу, што аднаўленне адбываецца менавіта на падставе гістарычных дакументаў.

Ён дадаў, што ў канцы жніўня на царкву купілі дах — каштоўную керамічную дахоўку. Таксама а. Анатоль разбурыў брамку перад храмам, якую без густу паставілі ў нядаўні час з сілікатнай цэглы. Плануецца, што будзе адноўлена гістарычная брама. І з храма знікнуць пластыкавыя вокны — іх заменяць на драўляныя.

«Храм атрымае гістарычны выгляд», — падсумаваў Астаповіч.

Сігнатура — малая вежа на даху храма (у асноўным на каталіцкім), на якой звычайна знаходзіцца найменшы са званоў

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць