Грамадства99

Урад вызначыў месцы, дзе абавязкова мусіць весціся відэаназіранне

Урад Беларусі зацвердзіў крытэрыі аднясення аб'ектаў да ліку тых, якія падлягаюць абавязковаму абсталявання сродкамі сістэмы відэаназірання за станам грамадскай бяспекі.

Адпаведная пастанова № 1164, апублікаваная 5 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт -партале, уступіла ў сілу 1 студзеня 2014 года.

Дакумент прыняты на падставе загада Лукашэнкі ад 28 лістапада 2013 г. № 527 «Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэаназірання ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку».

Відэаназіранне ўводзіцца ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, вызначаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама на тых аб'ектах, дзе магчыма адначасовае знаходжанне 100 і больш чалавек.

Да аб'ектаў, якія падлягаюць абавязковаму абсталяванню сродкамі сістэмы відэаназірання, аднесены тыя, што ўяўляюць «павышаную тэхнагенную і экалагічную небяспеку, умоўна ўразлівыя ў дыверсійным дачыненні, у тым ліку тыя, дзе захоўваюцца і (або) эксплуатуюцца радыёнуклідныя крыніцы».

Відэаназіранне павінна абавязкова весціся таксама на наступных аб'ектах:

у стацыянарных гандлёвых, у тым ліку грамадскага харчавання і прыдарожнага сэрвісу; відовішчных (дыскатэкі, культурна-забаўляльныя (начныя) клубы); установах адукацыі і аховы здароўя, турыстычных; фізкультурна-спартыўных (100 і больш месцаў), а таксама ў гасцініцах і інтэрнатах.

Відэаназіранне

абавязковае на аўтамабільных дарогах на ўездзе ў Мінск, адміністрацыйныя цэнтры абласцей і раёнаў, гарадоў абласнога і раённага падпарадкавання і на выездах з іх.

Асобна прапісана абавязковае абсталяванне відэаназіраннем на аб'ектах метрапалітэна, аўтамабільнага, чыгуначнага, воднага і паветранага транспарту (аэрапорты, вакзалы, станцыі, стаянкі, пасадачныя платформы, вестыбюлі, тунэлі, пешаходныя шляхаправоды).

Яшчэ адной пастановай (№ 1163 ), якая таксама ўступіла ў сілу 1 студзеня, урад зацвердзіў палажэнне аб парадку прадастаўлення інфармацыі, зафіксаванай сістэмай відэаназірання за станам грамадскай бяспекі. Гэтым жа дакументам вызначаны памер платы за прадастаўленне відэаінфармацыі ў памеры адной базавай велічыні.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць