Свет22

Добкін распавёў, што сепаратысты, якія яго збілі, спачатку радасна яго сустракалі

Кандыдат у прэзідэнты Украіны ад Партыі рэгіёнаў Міхаіл Добкін заяўляе, што 9 красавіка яго асвісталі і збілі ў Луганску за тое, што адмовіўся са сцэны падтрымліваць адлучэнне рэгіёну ад Украіны.

Пра гэта Добкін сказаў сёння, 16 красавіка, падчас прэс-канферэнцыі ў Харкаве.

Па словах кандыдата, падчас візіту ў Луганск ён прыняў запрашэнне мітынгоўцаў і пайшоў у будынак СБУ, каб выступіць на мітынгу прыхільнікаў федэралізацыі.

«Вы ж на відэа бачыце толькі завяршальную стадыю, а пачатак жа ніхто не паказвае. Я прыйшоў туды з вялікай групай луганскіх таварышаў. З усіх пусцілі толькі мяне і мэра, і тое мэра толькі да пэўнай мяжы… За рэдкім выключэннем мяне сустракалі бурнымі воклічамі і крыкамі вітання. Калі я падышоў да мітынгу, і вядучы сказаў, што да нас прыйшоў Міхаіл Добкін, усе сталі вельмі гучна пляскаць у далоні, і скандаваць маё прозвішча, і прасіць выступіць», — распавёў Добкін.

Паводле яго слоў, нягледзячы на гэта, ён адмовіўся са сцэны выказаць падтрымку адлучэнню Луганскай вобласці ад Украіны з наступным далучэннем да Расіі.

«Яны спачатку задалі мне пытанне, ці гатовы я з трыбуны імправізаванай падтрымаць рэферэндум. Я спытаў, які. Яны кажуць, аб адлучэнні Луганскай вобласці ад Украіны і далучэнні да Расійскай Федэрацыі. Я кажу: «Не»», — распавёў Добкін.

Па словах кандыдата ў прэзідэнты, ён пераконваў мітынгоўцаў, што гэта не супадае з яго перакананнямі і поглядамі.

«Я пачаў выходзіць на вуліцу. Мітынгоўцы папрасілі выступіць са сцэны. Я растлумачыў: мне няма з чым выступаць. Тое, што мяне просяць сказаць, і тое, што вы хочаце пачуць, я казаць не буду. А тое, што я хачу сказаць, вам будзе нецікава. Таму, я думаю, што лепш будзе для ўсіх, калі я выступаць не буду. І пачаў сыходзіць, а далей пайшло тое, што вы бачылі на відэа», — сказаў Добкін.

«Я ніколі ў такіх сітуацыях не кажу тое, што прыемна чуць чалавечаму вуху, а кажу праўду», — дадаў ён.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

Новыя грузавікі вызвалілі ад утылізацыйнага збору

Каталіцкі святар на Магілёўшчыне раздаў усю маёмасць парафіянам: Добра не мець нічога, апроч дзвюх вопратак6

Гід-шэрп правёў на Эверэсце шэсць дзён без вады, ежы і запасаў кіслароду. Яго ўдалося выратаваць1

Саша Зверава, былая дзяўчына Эдуарда Бабарыкі, пераехала ў Ізраіль33

Стала вядома, якога святара-стараабрадца затрымалі ў Пастаўскім раёне1

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць