Культура

Новы нумар «ARCHE»: руйнаванне і рэканструкцыя архітэктурнай спадчыны Беларусі

Выйшаў новы нумар «ARCHE» (№ 4 за 2014 год), які мае назву «Архітэктурная спадчына: гісторыя руйнаванняў і рэканструкцый». Ён цалкам прысвечаны разгляду сучаснага стану рэчаў, які склаўся ў Беларусі з аховай архітэктурных помнікаў, і спробаў, скіраваных на яго паляпшэнне.

Аўтарамі нумара звярталася ўвага як на праблемы захавання старой архітэктуры ў буйных беларускіх гарадах, такіх як Мінск, Горадня, Берасце і Орша, так і на логіку зменаў культурнага ландшафту малых беларускіх гарадоў. Цэлы раздзел прысвечаны праблеме кансервацыі і рэстаўрацыі старажытных беларускіх замкаў, абсалютная большасць якіх надалей знаходзіцца або ў аварыйным стане, або ў выглядзе руін. Новыя канцэптуальныя падыходы да іх захавання і аднаўлення прадстаўленыя на прыкладах Крэва, Любчы, Гальшан. Акрамя таго, для канцэптуальнага параўнання ў нумары ў перакладзе на беларускую мову друкуюцца некалькі тэкстаў вядомых польскіх даследчыкаў, якія на тэарэтычным і практычным узроўні займаліся пытаннямі кансервацыі ды рэстаўрацыі нашых замкаў у міжваенны час. Сярод аўтараў нумара – Сяргей Харэўскі, Ірына Лаўроўская, Валера Руселік, Сцяпан Стурэйка, Таццяна Вадалажская і многія іншыя даследчыкі і грамадскія актывісты як са сталіцы, так і з рэгіёнаў. Агульны аб'ём нумара - 572 старонкі.

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Падрабязнасці — тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць