Сястра Крысціна Скуча з Сіцыліі заняла першае месца на конкурсе пеўчых талентаў «Голас Італіі». Манашка выйшла на сцэну ў традыцыйным адзенні з крыжом і падзякавала Богу за перамогу.
Па словах 25-гадовай Скучы, яна прыйшла на конкурс, выконваючы пажаданне Папы Францішка — зблізіць царкву з народам.
Песня Алісіі Кіс No One у выкананні галасістай манашкі набрала больш за 50 млн праглядаў на відэахостынгу YouTube.
Сястра Крысціна прыйшла паспрабаваць свае сілы ў вакальным спаборніцтве ў сакавіку.
Па ўмовах конкурсу, журы слухала прэтэндэнтаў, седзячы да іх спіной. Ужо пасля першага куплета ў выкананні дзяўчыны суддзі прыйшлі ў захапленне і націснулі на кнопкі, што сігналізуюць адабрэнне.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары