Свет44

Названыя імёны і схема размяшчэння снайпераў, якія расстрэльвалі Майдан

Імёны снайпераў, якія стралялі ў актывістаў Майдана 19-20 лютага, вядомыя, аднак іх ніхто не затрымлівае. Пра гэта паведаміў кіраўнік парламенцкай часовай следчай камісіі па расследаванні падзей на Майдане, народны дэпутат Генадзь Маскаль.

«У «Аператыўным плане нейтралізацыі экстрэмісцкай дзейнасці ўдзельнікаў пратэстных мерапрыемстваў», распрацаваным антытэрарыстычным цэнтрам СБУ (далей АТЦ) сказана: «З мэтай недапушчэння здзяйснення злачынства, якое, магчыма, рыхтуецца, кіраўніком АТЦ па ўзгадненні са старшынёй СБУ аб'яўляецца правядзенне спецаперацыі «Бумеранг» і задзейнічаюцца ўсе неабходныя сілы і сродкі. Правядзенне сілавой акцыі сіламі Унутраных войскаў і спецпадраздзялення «Беркут» МУС Украіны ў рамках аперацыі «Хваля». Усяго плануецца прыцягнуць да 10000 байцоў УВ і каля 12000 супрацоўнікаў міліцыі, з іх 2000 — «Беркута», — паведаміў Маскаль.

Ён таксама распавёў, што ў плане выразна вызначаны задачы груп: «Групе прыкрыцця і агнявой падтрымкі. Знаходзіцца ў гатоўнасці па камандзе аказаць падтрымку агнём асноўным групам захопу, забяспечыць праход у будынак, нейтралізаваць узброеных злачынцаў, якія ўцякуць з месца падзей. Групе снайпераў. Аказаць падтрымку агнём асноўным групам захопу. Пастаянна дакладваць пра змены пры правядзенні штурмавых дзеянняў. Размеркаванне асабістага складу штурмавой групы, разлік узбраення і спецыяльныя сродкі і ўзаемадзеянне паміж падраздзяленнямі ўскладзена на кіраўніка штурмавой групы палкоўніка Чаўганюка У.І. Вык.: ЦСА «А» СБУ. Адк.: Прысяжны Алег Уладзіміравіч, КЗ: 39-05, 067-328-37-70».

Паводле інфармацыі Маскаля, пунктам 5 аператыўнага плана пазначаны размяшчэнні снайперскіх пар: «Размяшчэнне снайперскіх пар на дахах і ў памяшканнях будынкаў (вул.Хрышчацік, 7/11, 13, 19а, 22). Даведачна: У выпадку неабходнасці будзе задзейнічаны верталёт Мі-8. Вык.: УВ МУС, ЦСА «А» СБУ».

Кіраўнік ВСК таксама распавёў пра «План правядзення спецыяльнай аперацыі», дзе ў пункце 4 вызначана, што ў групу прыкрыцця і агнявой падтрымкі і групы снайпераў уваходзяць: група прыкрыцця і агнявой падтрымкі 2-га ўпраўлення — 10 супрацоўнікаў, падраздзяленні МУС Украіны старшэйшы: п-к Шайтанаў В.А.; група снайпераў — 7 супрацоўнікаў, старэйшы: п/п-к Бычкоўскі А.М. намеснік: м-р Бублік А.В.

«Гэта значыць, палкоўнік Службы бяспекі Украіны Шайтанаў В.А., паводле дадзеных Плана, узначальваў групу прыкрыцця і агнявой падтрымкі, набранай з ліку супрацоўнікаў 2-га Упраўлення спецпадраздзялення «Альфа» СБУ, у якую былі прыкамандзіраваны яшчэ 10 супрацоўнікаў падраздзяленняў МУС Украіны. На перыяд згаданых падзеяў менавіта палкоўнік Шайтанаў В.А. быў начальнікам 2-га ўпраўлення спецпадраздзялення «Альфа». Лічу, што яго неабходна тэрмінова выклікаць на допыт па інфармацыі па складзе ўсёй групы прыкрыцця і агнявой падтрымкі, прозвішчаў 10-ці супрацоўнікаў падраздзяленняў МУС, прыкамандзіраваных у яго групу. Па маёй інфармацыі, усе яны былі ўзброены аўтаматамі Калашнікава і снайперскімі вінтоўкамі. Старэйшым другой групы снайпераў з ліку 7 супрацоўнікаў СБУ быў падпалкоўнік Бычкоўскі А.М., — гэта менавіта той чалавек, які меў пазыўны «Мірон». Размовы снайпераў, у тым ліку і Бычкоўскага, выклаў у Інтэрнэце народны дэпутат Украіны А. Грыцэнка. Неаднаразовыя выклікі Шайтанава, Бычкоўскага і Бубліка на пасяджэнне ВСК усе трое ігнаруюць. Служба бяспекі Украіны накіроўвае адпіскі, што нехта з іх на бальнічным, а астатнія задзейнічана ў АТА», — паведаміў Маскаль.

Ён падкрэсліў, што да 2003 года сённяшні падпалкоўнік Бычкоўскі быў дзеючым супрацоўнікам ФСБ Расіі, а ў 2008 годзе прызначаны начальнікам снайперскага аддзела Ўпраўлення «Альфа» СБ Украіны.

Маскаль распавёў, што тагачасны кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка асабіста аддаваў Цэнтру спецыяльных аперацый «А» СБУ незаконны загад прыняць удзел у сілавой падтрымцы разгону мітынгоўцаў на Майдане. «На схеме выразна паказана месцазнаходжанне снайперскіх груп — гэта дах гатэля «Украіна» і дах Укрспажыўсаюза (перакрыжаванне Хрышчаціка і вул. Інстытуцкай, насупраць Дома прафсаюзаў). Акрамя названых дамоў, снайперскія пары ўнутраных войскаў МУС і спецпадраздзялення «Альфа» былі размешчаны на дахах і ў памяшканнях будынкаў па вул. Хрышчацік: 7/11, 13, 19А, 22», — адзначыў ён.

Снайперскія групы спецпадраздзялення МУС Украіны «Сокал» знаходзіліся на даху будынка Кабінета міністраў Украіны, а снайперскія групы Дзяржаўнай службы аховы — на даху Адміністрацыі прэзідэнта Украіны і даху Дома з хімерамі (па вул. Банкавая). Супрацоўнікі спецпадраздзялення «Беркут» ГУ МУС Украіны ў Киеве, узброеныя аўтаматамі Калашнікава (калібр 7,62), стрэльбамі Форт-500 і снайперскімі вінтоўкамі, знаходзіліся паміж Кастрычніцкім палацам і Нацыянальным банкам Украіны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць