Эканоміка44

Лукашэнка пра стан эканомікі: Застарэлыя болькі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы засталіся

Аляксандр Лукашэнка патрабуе забяспечыць якасны рост эканомікі і павышэнне дабрабыту грамадзян. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі аб праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.

«Каб адмесці усякага роду пагалоскі, скажу адразу, што з улікам некаторых станоўчых тэндэнцый першага квартала было прынята рашэнне заслухаць справаздачу ўрада ў пашыраным складзе па выніках працы за першае паўгоддзе», — адзначыў ён, адкрываючы пасяджэнне.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што аб сур'ёзнай станоўчай дынаміцы казаць яшчэ рана. За студзень-красавік атрыманы невялікі, крыху больш за адзін працэнт, прырост ВУП.

«Але прайшоў занадта малы перыяд часу, каб рабіць нейкія канчатковыя высновы. Тым больш што гэта павелічэнне атрымана за кошт рознічнага і аптовага гандлю, транспарту і будаўніцтва. Як вы ведаеце, завершаны шэраг маштабных праектаў па мадэрнізацыі энергетыкі. Такім чынам, рост ВУП забяспечаны ў асноўным унутраным попытам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«А вось застарэлыя болькі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы засталіся. Там пакуль — зніжэнне вытворчасці, значныя складскія запасы, пагаршаецца фінансавы стан арганізацый і гэтак далей. Гэтыя праблемы не раз агучваліся, і іх абавязкова трэба вырашаць», - падкрэсліў беларускі лідар.

«Цяпер важная, кажучы па-ваеннаму, правільная ацэнка сітуацыі, каб, сканцэнтраваўшы сілы на прыярытэтных кірунках, забяспечыць якасны рост эканомікі, павышэнне дабрабыту нашых грамадзян», - мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Як адзначыў Лукашэнка, для дасягнення гэтых мэтаў Беларусь удзельнічае ў стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад іх даць адказы на шэраг асноўных пытанняў, і ў прыватнасці, ці атрымалася прайсці ніжнюю кропку ў траекторыі развіцця

калі адновіцца істотны ўздым эканомікі і што неабходна зрабіць, каб не паўтарылася зноў сітуацыя, якая прывяла да праблем.

«У нас павінен адбыцца прынцыповы, самакрытычны, проста мужчынская размова па найбольш актуальных тэмах, якімі ў бліжэйшы час нам трэба шчыльна займацца ў эканоміцы і ў сацыяльнай палітыцы», — дадаў Лукашэнка

Каментары4

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць