Кіраўнік камітэта Дзяржаўнай думы Расіі па фізічнай культуры і спорце Ігар Ананскіх анансаваў правядзенне парламенцкіх слуханняў на тэму падрыхтоўкі зборнай Расіі да чэмпіянату свету па футболе 2018 года.
На пасяджэнне будзе запрошаны трэнер расійскай зборнай Фабіа Капэла, у якога парламентарыі жадаюць даведацца план узмацнення каманды да хатняга сусветнага першынства.
«Цяперашняя зборная Расіі — адна з самых слабых за апошнія 15-20 гадоў», — адзначыў дэпутат.
Па словах Ананскіх, слуханні пройдуць 3 кастрычніка. Акрамя Капэла, на пасяджэнні будзе прысутнічаць кіраўніцтва міністэрства спорту Расіі і Расійскага футбольнага саюза (РФС).
Раней лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі раскрытыкаваў дзейнасць італьянца на чале зборнай, назваўшы яго «рабаўніком», а дэпутат ад «Справядлівай Расіі» Алег Пахолкаў заклікаў спецыяліста вярнуць палову ганарару.
Каментары