Навука і тэхналогіі

Навукоўцы стварылі непераможнага ў покеры робата

Даследчыкі універсітэту Альберты (Эдманд, Канада) стварылі Цэфея — непераможнага ў гульні ў покер робата. Яго ахілесаву пяту выкрыў на старонках The Guardian гулец Крыстафер Хол.

Кадр з мультсерыялу «Футурама»

Праграму трэба было адно азнаёміць з правіламі гульні — далей два месяцы кіберкарцёжнік разыгрываў мільярды партый на секунду з дапамогай чатырох тысяч працэсараў.

Цэфей згуляў больш партый, чым усё чалавецтва за сваю гісторыю. 

Такім чынам навукоўцы даследавалі штучны інтэлект і тэорыю гульняў. Покер быў абраны праз тое, што, у адрозненне ад шахмат, ён не ёсць гульнёй з поўнай інфармацыяй. Калі ў шахматы дасканалы камп’ютар адназначна перамагае чалавека, у покеры штучны інтэлект мае менш шанцаў.

Заявам аб непераможнасці Цэфея не паверыў Крыстафер Хол, аўтар-фрылансер, што піша на тэму покера.

На сайце праекту ён згуляў з Цэфеям прыблізна 400 гульняў — і знайшоў тэарэтычную магчымасць пакінуць карцёжніка без штаноў.

Напачатку Хол цярпеў паразу за паразай, ніводны яго блеф не праходзіў. Тады Хол вырашыў гуляць больш агрэсіўна на прэфлопе і адмовіўся ад блефу. Гэта выкрыла слабасць Цэфея: ён не адаптаваўся да новага стылю гульні. Хол «выціскаў» Цэфея — падымаў і падымаў стаўкі падчас прэфлопу ды забіраў банк. Але і праграма неахвотна аддавала вялікія грошы.

Некалькі розыгрышаў, па словах Хола, «пад пытаннем», але аб перамозе ён заявіць не можа.

Хол прапануе зладзіць вялікі турнір з Цэфеям і сусветна вядомымі гульцамі ды фіксаванай колькасцю партый. Такім чынам можна будзе атрымаць вынік накшталт славутых шахматных партый Deep Blue і Гары Каспарава (першы раз чалавек выйграў па партыях 4:2, другі раз — камп’ютар, 3,5:2,5).

У такой гульні Хол паставіў бы на чалавека.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць