Эканоміка99

Урад назваў раёны Беларусі, неспрыяльныя для вытворчасці сельгаспрадукцыі

Урад пастановай № 1277 ад 31 снежня 2014 года вызначыў пералік раёнаў Беларусі, якія адносяцца да неспрыяльных для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. 

«Гэта градацыя неабходна для ацэнкі эфектыўнасці сельгасвытворчасці розных рэгіёнаў і фарміравання прынцыпаў размеркавання і аказання дзяржаўнай падтрымкі суб'ектам АПК», — пракаментавалі дакумент у прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Як адзначылі ў Мінсельгасхарчы, «у межах рэалізацыі плана мер па фарміраванні ўзгодненай аграпрамысловай палітыкі краін — членаў ЕАЭС і прымаючы да ўвагі правілы міжнароднага гандлю, узнікае неабходнасць у Беларусі ўдасканальвання і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства з улікам сусветных тэндэнцый і міжнароднага вопыту. Арганізацыі краіны, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне АПК, аб'ектыўна знаходзяцца ў розных умовах гаспадарання, звязаных з прыродна-кліматычнымі, глебавымі, экалагічнымі і сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі. Усе названыя фактары не дазваляюць ім забяспечваць роўную даходнасць ад гаспадарчай дзейнасці». 

У гэтых мэтах урадам прынята рашэнне, якім вызначаны крытэрыі, што ўплываюць на даходнасць сельгасвытворцаў, у залежнасці ад рэгіёну, на тэрыторыі якога арганізавана сельскагаспадарчая вытворчасць. Таму тыя рэгіёны, у якіх вядзенне сельгасвытворчасці з'яўляецца больш затратным (бедныя землі, менш доўгі вегетацыйны перыяд, моцныя маразы без наяўнасці снежнага покрыва зімой, ранішнія замаразкі вясной, заліўныя дажджы і засуха летам і г.д.), у мэтах выраўноўвання ўмоў гаспадарання і даходнасці могуць прэтэндаваць на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў павышаных памерах. І гэта агульнапрынятая міжнародная практыка, адзначылі ў прэс-службе. 

У адпаведнасці з пагадненнем па сельскай гаспадарцы ў межах ЕАЭС і прынцыпамі СГА, «неспрыяльны рэгіён павінен уяўляць сабой дакладна абазначаную геаграфічную зону, мець пэўныя эканамічныя і адміністрацыйныя прыкметы і разглядацца як неспрыяльны на аснове нейтральных і аб'ектыўных крытэрыяў, дакладна выкладзеных у законе або нарматыўным акце, якія сведчаць аб тым, што цяжкасці гэтага рэгіёну спароджаны больш сур'ёзнымі прычынамі, чым проста часовыя акалічнасці». 

У пералік уключаны 62 раёны. Больш за ўсё неспрыяльных для сельскагаспадарчых работ раёнаў у Віцебскай і Гомельскай абласцях (па 18), Магілёўскай (10). У спіс таксама ўвайшлі: Бярэзінскі, Валожынскі, Крупскі, Лагойскі, Мядзельскі, Старадарожскі раёны Мінскай вобласці; Дзятлаўскі, Іўеўскі, Свіслацкі раёны Гродзенскай вобласці; Ганцавіцкі, Драгічынскі, Іванаўскі, Лунінецкі, Маларыцкі, Пінскі, Столінскі раёны Брэсцкай вобласці.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць