Свет2121

Джон Маккейн: Ганьба нам за тое, што падвялі Украіну

Захоп Дэбальцава сепаратыстамі даказвае правал пагаднення аб спыненні агню ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве сенатараў-рэспубліканцаў Джона Маккейна і Ліндсі Грэма, перадае «Голас Амерыкі».

«З учорашняга дня гэты смеху варты ліст паперы не зрабіў нічога, каб прадухіліць смерці новых дзесяткаў ўкраінскіх салдат і здачу новых суверэнных ўкраінскіх тэрыторый Уладзіміру Пуціну і ягоным стаўленікам», — кажа заява.

«Пуцін дасягнуў сваіх ваенных задач у Дэбальцаве і мы баімся, што заходнія лідэры, замест таго, каб прызнаць жорсткую рэальнасць расійскіх учынкаў, дазволяць Пуціну сцвярджаць, што ён прытрымліваецца палажэнняў пагаднення аб спыненні агню. На самай справе ён выкарыстоўвае наступныя тыдні і месяцы, каб кансалідаваць свае апошнія захопы, каб у далейшым узбройваць і рыхтаваць армію сваіх стаўленікаў, каб дэстабілізаваць урад і эканоміку Украіны, каб паспрабаваць падзяліць трансатлантычны альянс і падрыхтавацца да наступнага ваеннага наступу, які, верагодна адбудзецца ў Марыупалі. Настойванне на ілюзіі спынення агню толькі дасць Пуціну жаданае прыкрыццё, неабходнае для планавання яго наступнага акту агрэсіі ва Украіне», — заявілі сенатары.

«Нягледзячы на гэта, заходнія лідпры, уключаючы прэзідэнта ЗША, працягваюць хапацца за ўсе даступныя адгаворкі, каб не пастаўляць абарончыя ўзбраенні і іншую вельмі неабходную ваенную дапамогу украінскаму ўраду. Пакуль прэзідэнт Абама працягвае «разглядаць» наданне збройнай дапамогі Украіне, Пуцін працягвае выкарыстоўваць збройную сілу, каб дасягнуць сваіх ваенных мэтаў ва Украіне», — гаворыцца ў заяве амерыканскіх заканадаўцаў.

«Украінцы маюць волю, каб супраціўляцца агрэсіі і не просяць нікога ваяваць за іх. Яны толькі просяць абаронцаў дэмакратыі даць ім сродкі для супрацьстаяння наступу дыктатара. Ганьба нам за тое, што мы падвялі іх», — падкрэсліваецца ў заяве.

Каментары21

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць