У Мінску з'явілася новае месца, дзе аматары народнай музыкі штосераду могуць сусрэцца з сябрамі ды патанчыць. Легендарны «Дударскі клуб», які ў 2007-2012 збіраў лепшых беларускіх музыкаў ў галіне традыцыйных інструментаў розных культур, аднавіў сваю дзейнасць.
У гэтым сезоне арганізатары змяшчаюць акцэнт з выключна дудаў да народнай музыкі агулам, ня толькі беларускай. Дуды нікуды не сыходзяць, але фармат пашыраецца іншымі інструментамі.
Клуб збіраецца па серадах а 19-й гадзіне ў «Jack Club» (вул. Няміга, 12). Уваход - 50 тысяч + бясплатны алкагольны ці безалкагольны напой на выбар.
Каментары