Грамадства

Лукашэнку падалося, што ўрад наогул не займаецца праблемамі транспартнай галіны

Кіраўнік дзяржавы патрабуе вынікаў ад дзеянняў па вырашэнні праблем транспартнай галіны.

БелТА

Такую задачу А. Лукашэнка паставіў сёння пры дакладзе міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака наконт сітуацыі ў галіне, праблемах і перспектывах развіцця,

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не чакае ад членаў урада адказных за галіну, агульных разваг. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў выкласці бачанне праблем і шляхі, па якіх прапануецца пайсці, каб выцягнуць сферу са становішча, у якім яна трапіла.

Цяперашнія негатыўныя тэндэнцыі не маглі не адбіцца на працы транспартнага комплексу краіны, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Становішча сёння ўсюды няпростае. Мы гэта ведаем. Ад прадпрыманых дзеянняў павінны быць адчувальныя вынікі», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама запатрабаваў паведаміць аб рэальнай абстаноўцы на прадпрыемствах галіны і працоўных калектывах, з якімі праблемамі сутыкаюцца транспартныя і дарожныя арганізацыі і, самае галоўнае, як вырашаюцца праблемы. Маніторынг сітуацыі ў гэтай сферы праводзіўся з дапамогай незалежных экспертаў.

«У мяне склалася меркаванне, што ўрад наогул не займаецца гэтымі праблемамі. Віцэ-прэм'ер далёкі ад іх, ды і міністр асабліва ў гэта не ўнікае.

Спецыялісты, хварэюць за галіну, называюць некаторыя праблемы, якія ляжаць у плоскасці транспартных прадпрыемстваў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Лукашэнка запатрабаваў праінфармаваць, што робіцца для зніжэння сабекошту, павышэння даступнасці і якасці транспартных паслуг для насельніцтва і бізнесу.

«Набілі аскоміну развагі, што перакрыжаванае субсідаванне загубіла транспартныя артэрыі, транспартную галіну, —адзначыў Лукашэнка. — Ніякага перакрыжаванага субсідзіравання ў краіне няма. Ёсць тарыфы, значыць кошты — па іх працуйце».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць