Эканоміка1111

Кабякоў патрабуе больш дынамічнага змяшчэння экспарту з расійскага рынку на іншыя

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў мяркуе, што пераарыентацыя беларускага экспарту з расійскага рынку на іншыя кірункі павінна ажыццяўляцца больш дынамічна. Пра гэта кіраўнік урада заявіў сёння на пасяджэнні Савета Міністраў па пытанні аб выніках знешняга гандлю таварамі і дыверсіфікацыі экспарту за студзень — люты 2015 года, а таксама ацэнцы аб'ёмаў экспарту тавараў за сакавік.

Прэм'ер канстатаваў, што макраэканамічная дынаміка Беларусі ў I квартале гэтага года фармавалася ва ўмовах звужэння асноўных экспартных рынкаў.

«Аб'ём беларускага экспарту па таварах і паслугах, паводле дадзеных статыстыкі, скараціўся ў студзені-лютым на 22,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года», — адзначыў ён. «З-за высокай канцэнтрацыі экспарту, як па таварах, так і рынкам, узрастаюць знешнія рызыкі для стабільнага развіцця нацыянальнай эканомікі», — звярнуў увагу прэм'ер-міністр.

У сувязі з гэтым, падкрэсліў ён, неабходна выпрацаваць рашэнні, накіраваныя на выпраўленне сітуацыі з экспартам, якая склалася ў першыя месяцы гэтага года.

«Нягледзячы на тое, што па выніках студзеня-лютага ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі дасягнута станоўчае сальда — $ 683,5 млн (што лепш за вынік аналагічнага перыяду мінулага года і сведчыць аб збалансаванасці знешняга гандлю),

аднак не выконваецца важнейшы прагнозны параметр — экспарт», - адзначыў кіраўнік урада.

Паводле яго слоў, даведзеныя ўрадам на 2015 год паказчыкі, нягледзячы на прыкладзеныя намаганні па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту, не выконваюцца абсалютна ўсімі галінамі і рэгіёнамі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць