Грамадства66

Ля амбасады РФ у Мінску затрымалі журналістаў «Белсата» і актывістак з «касметычкай «Начных ваўкоў» 

Каля амбасады Расіі ў Мінску 29 красавіка былі затрыманыя грамадскія актывісткі Вольга Нікалайчык і Кацярына Садоўская, а таксама журналісты польскага тэлеканала «Белсат», паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманне адбылося прыкладна ў 15.00. У журналістаў перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі, а Нікалайчык і Садоўскую павезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

У пасольстве Расіі БелаПАН пацвердзілі, што такая падзея мела месца. «Каля 15.00 да амбасады падышлі дзве дамы. Нейкая размова [з аховай] адбылася. У выніку яны пакінулі каля ўваходу ў амбасаду нейкі пакет і пайшлі ад амбасады. Міліцыянт, які ўбачыў, што яны нешта пакінулі, выконваючы службовыя інструкцыі, дагнаў гэтых жанчын і спыніў», — распавёў супрацоўнік расійскай дыпмісіі.

Знаёмыя Вольгі Нікалайчык паведамілі ў Facebook, што яна нібыта знайшла на Кургане Славы пад танкам касметычку, якая належыць расейскім байкерам з клуба «Начныя ваўкі» — удзельнікам мотапрабегу «Дарогі Перамогі», якія наведалі мемарыял 26 красавіка. Параіўшыся з сябрамі, Нікалайчык вырашыла аднесці знаходку ў пасольства РФ, каб супрацоўнікі перадалі касметычку гаспадарам. Каля будынку амбасады ахоўнік забраў у актывісткі пашпарт, а машына, на якой яна з сябрамі прыехала, была заблакаваная на стаянцы. Тэлефон Нікалайчык ў цяперашні час адключаны.

Як паведамляе Белсат, у «касметычцы» з эмблемаю расійскага байкерскага клуба былі ў тым ліку панчохі і карункавыя майткі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому6

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць5

Падатковая наведалася да вядомага мінскага блогера-гаражніка. Кажуць, што той працаваў нелегальна2

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць