Афіша22

Хадановіч запрашае на «Мэдыюм»

7 лютага Андрэй Хадановіч запрашае на паэтычна‑музычную акцыю «МЭДЫЮМ» ў Акадэмію Мастацтва а 19:30. У праграме — прэзэнтацыя кнігі вершаў «Бэрлібры» і аўдыёкнігі «Абменьнік».

7 лютага Андрэй Хадановіч запрашае на паэтычна‑музычную акцыю «МЭДЫЮМ» ў Акадэмію Мастацтва

а 19:30. У праграме — прэзэнтацыя кнігі вершаў «Бэрлібры» і аўдыёкнігі «Абменьнік».

У сэрыі «Дыскарня «Наша Ніва» выйшаў першы дыск мэлядэклямацый пад назвай «Абменьнік». Дакладней, сама дыскарня распачалася менавіта гэтым дыскам. Вершы эўрапейскіх паэтаў ва ўласным перакладзе на беларускую чытае Андрэй Хадановіч. Гучаць у «Абменьніку» вершы і самога перакладчыка. Дарэчы, менавіта першы ў нізцы кампазыцый верш Андрэя Хадановіча і даў назву дыску, падкрэсьліўшы тым самым інтэрнацыянальны склад паэтаў . Канцэпцыі «Абменьніка» як сродку беларуска‑эўрапейскага культурнага сымбіёзу падпарадкавана й арыгінальнае афармленьне.

Дарэчы, ідэя праекту, як і яго ўвасабленьне ў жыцьцё належыць паэту Дзьмітрыю Дзьмітрыеву. Ён жа і рэжысэр. Па словах заснавальніка праекту, мэлядэклямацыя — гэта ня проста вершы, выкананыя пад музыку. Гэта асаблівы жанар мастацва, дзе музыка ня толькі суправаджае, але і падтрымлівае ідэю вершу, дзе музыка зьяўляецца раўнапраўным удзельнікам мініспэктаклю. Разам з аўтарам вы трапіце на сапраўдны блышыны рынак, уначы пракрадзецеся ў гарэм ці будуар часоў рэнэсансу, альбо пад размову гастарбайтэраў у цягніку ўзгадаеце пра леташні адпачынак ў Пэнсыльваніі, дзе, магчыма, вы ніколі й не былі.

Цягам 45 хвілін у праграме гучаць вершы Андрэя Хадановіча, Канстанты Ільдэфанс Галчынскага, Альвідаса Шляпікаса, Джона Дона, Юрыя Андруховіча, Марыса Карэма.

«Абменнікам» распачынаецца сэрыя дыскаў з мэлядыклямацыямі беларускіх паэтаў. Ужо неўзабаве выйдзе ў сьвет другі дыск мэлядэклямацый «Phantom Of The Literature» з творамі Джэці (Веры Бурлак) у аўтарскім выкананьні. У найбліжэйшых плянах — яшчэ дзьве праграмы зь вершамі Віктара Жыбуля і Вальжыны Морт.

Час і месца: 7 лютага, 19:30
Акадэмія Мастацтваў, Пр. Незалежнасьці (б. Скарыны), 81, 2 паверх.

Словы: Джэці (Вера Бурлак), Дзьмітры Дзьмітрыеў, Максім Жбанкоў, Віктар Жыбуль, Марыйка Мартысевіч, Сярж Мядзьведзеў.
Музыка: BAND_A, INDIGA, Сяргей Пукст, Рацыянальная дыета.

Уваход вольны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць