Грамадства22

Сідорскі меў тэлефонную размову зь Цімашэнкай

Прэм’ер‑міністры Беларусі і Украіны абмеркавалі актуальныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва

Прэм’ер‑міністры Беларусі і Украіны абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Як паведаміў сёння кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі, выступаючы на калегіі Міністэрства прамысловасці, яго тэлефонная размова з Юліяй Цімашэнка адбылася 6 лютага.

У прыватнасці, былі разгледжаны пытанні нарошчвання экспартных паставак беларускай прадукцыі ва Украіну. У ходзе размовы была дасягнута дамоўленасць аб аднаўленні работы змешанай гандлёва‑эканамічнай групы, якую ўзначаляць першыя віцэ‑прэм’еры Беларусі і Украіны. Усё гэта будзе садзейнічаць павелічэнню тавараабароту паміж краінамі, а таксама скарачэнню адмоўнага сальда для Беларусі ва ўзаемным гандлі.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай у студзені — лістападзе 2007 года павялічыўся на 19,5 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам 2006 года і склаў $2 млрд. 666,3 млн. У тым ліку экспарт беларускай прадукцыі ў рэгіёны Украіны за 11 месяцаў 2007 года ўзрос на 12,8 працэнта да $1 млрд. 278,1 млн., імпарт — на 26,4 працэнта да $1 млрд. 388,2 млн.

БЕЛТА

Каментары2

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць