Грамадства1515

Навумаў: Казуліна адпускалі незаконна

Аляксандр Казулін, паводле дзейнага заканадаўства, ня меў права на кароткатэрміновы водпуск. Пра гэта заявіў журналістам 29 лютага міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў.

Аляксандар Казулін, паводле дзейнага заканадаўства, ня меў права на кароткатэрміновы водпуск. Пра гэта заявіў журналістам 29 лютага міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў.

Паводле яго слоў, былая жонка, па‑першае, не зьяўляецца, згодна з заканадаўствам, блізкім сваяком. Па‑другое, Казулін, меў чатыры спагнаньні, апошняе зь якіх — за несанкцыянаванае карыстаньне тэлефонам, прычым, як зазначыў міністр, пакараньне за гэта панёс ня толькі А.Казулін, але і чатыры супрацоўнікі адміністрацыі папраўчай установы, якія дапусьцілі «грубае парушэньне рэжыму».

«Калі браць з боку заканадаўства, то не было ніякіх крытэрыяў у яго (Казуліна) бок. Але прынялі такое рашэньне нават не выключна, а насуперак дзейнаму заканадаўству», — заявіў У.Навумаў.

Нагадаем, рашэньне аб водпуску Аляксандру Казуліну было прынята праз двое сутак пасьля сьмерці яго жонкі Ірыны Казулінай. Каля 1 гадзіны ночы 26 лютага яго прывёз дадому ў Менск начальнік калёніі Віталь Агнісьцікаў. Для разьвітаньня з жонкай Казулін меў кароткатэрміновы водпуск сустрэчу тэрмінам на трое сутак.

Паводле: Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары15

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер8

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому7

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер8

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць