Свет

Украіна ня можа спыніць «Паўднёвую плынь»

Але яна здольная паблытаць карты Расеі ў справе пабудовы новага газаправоду праз Чорнае мора ў Аўстрыю ды Італію.

Але яна здольная паблытаць карты Расеі ў справе пабудовы новага газаправоду праз Чорнае мора ў Аўстрыю ды Італію.

Падрыхтоўчы этап праекту газаправода South Stream («Паўднёвая плынь») з Расеі ў Эўропу праз Чорнае мора, у абыход Украіны завершаны. Але яго могуць напаткаць новыя праблемы, паведамляе ўкраінскі выпуск «Коммерсанта». Справа ў тым, што марскі ўчастак газаправоду пройдзе праз эканамічную зону Ўкраіны, што можа быць выкарыстана ўкраінскім дзеля ціску на Расею ў сьвятле новага энэргетычнага скандалу. Як вядома, 26 лютага афіцыйны прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў паведаміў, што ў сувязі зь неплацяжамі 3 сакавіка з 10:00 для спажыўцоў Украіны будуць скарочаныя на чвэрць пастаўкі газу.

«Забараніць пабудову газаправоду Ўкраіна ня можа, але яна павінна ўзгадніць маршрут трубаправода і яго экалягічную экспэртызу» — паведаміў намесьнік кіраўніка Мінпрамэнэрга Расеі Анатоль Яноўскі. Паводле заканадаўства Ўкраіны на экспэртызу і ўзгадненьне адводзіцца адзін год.

Украіна мае альтэрнатыўны варыянт паставак газу ў Эўропу, які, на думку кіраўніцы ўкраінскага ўраду Юліі Цімашэнка, можа паспрыяць дывэрсыфікацыі паставак газу ў краіны ЭС. Напрыканцы студзеня ў часе візыту ў Брусэль кіраўніца ўраду Ўкраіны Юлія Цімашэнка прапанавала Эўрасаюзу партнэрства ў рэалізацыі праекта «Белая плынь» («White Stream») па пастаўках газу ў Эўропу праз тэрыторыю Ўкраіны. Ідэя стварэньня «White Stream» зьявілася ў 2005 г. і заключаецца ў пабудове газаправоду з Туркмэністану праз Азэрбайджан у грузінскі порт Супса, і затым па дне Чорнага мора праз Крым у накірунку Эўрасаюзу.

South Stream пройдзе з Расеі ў Баўгарыю па дне Чорнага мора, дзе разьдзеліцца на дзьве галіны — праз Сэрбію і Вугоршчыну ў Аўстрыю і праз Грэцыю на поўдзень Італіі. Магутнасьць газаправода — 30 млрд куб. м газу з год. Згодна плянаў ён будзе пабудаваны ў 2012 годзн. Партнэрам расейскага «Газпрому» зьяўляецца італьянская кампанія «Eni».

Сямён Печанко

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць