Здарэнні

У санаторыі «Случ» — незразумелая хвароба

Паводле слоў бацькоў, у дзіцячым санаторыі «Случ» зь відавочнымі сымптомамі харчовага атручваньня зьляглі адразу 50 дзяцей. Мэдыкі ж кажуць, што гэтая лічба ўзялася не з рэальнасьці, а з сапсаванага тэлефону, а ў дзяцей, хутчэй за ўсё, грып, хоць і даволі рэдкай разнавіднасьці.

На «Гарачую лінію» АНТ абрынуўся шквал званкоў ад бацькоў, чые дзець адпачываюць у санаторыі «Случ». Гаворка вялася пра ўспышку незразумелага захворваньня.

Бацькі забілі трывогу яшчэ 5 сакавіка. Дзеці тэлефанавалі й казалі, што ў дзіцячай здраўніцы кепска са здароўем. Што здарылася — мэдыкі ня ведаюць, таму прасілі з мамамі на гэтую тэму не шчыраваць.

Паводле слоў бацькоў, у дзіцячым санаторыі «Случ»

зь відавочнымі сымптомамі харчовага атручваньня зьляглі адразу 50 дзяцей. Мэдыкі ж кажуць, што гэтая лічба ўзялася не з рэальнасьці, а з сапсаванага тэлефону, а ў дзяцей, хутчэй за ўсё, грып, хоць і даволі рэдкай разнавіднасьці.

Галоўны індыкатар здароўя ў санаторыі — журнал з скаргамі. Тое, што з чацьвёртага на пятага сакавікаў адбылася ўспышка загадкавага захворваньня, відаць няўзброеным вокам. Праўда, лічбы з бацькоўскімі зьвесткамі відавочна не супадаюць — за вечар 5 сакавіка ўсяго 20, а не паўсотні зваротаў.

Увогуле ж ізалятар у здраўніцы, разьлічаны на 18 чалавек, 6 сакавіка быў запоўнены толькі напалову. 7 хлопчыкаў. Амаль усе — учорашнія.

Галоўны мэдык санаторыя Аляксандар Барушка кажа, што першы дыягназ, які ставілі, — вірусная інфэкцыя. Цяпер нават перайшлі на асаблівы рэжым. Дадатковая дэзынфэкцыя, харчаблёк — пад татальным кантролем. А дзяцей лечаць і ад кашлю, і ад непаладак з кішэчнікам.

Адмысловы госьць зь Менску Віктар Панамароў, намесьнік генэральнага па мэдычнай працы па ўсёй «Белдзяржздраўніцы», клянецца, што інфэкцыя не харчовая, але пра тое, «што зьелі?», у дзяцей вырашыў усё ж пацікавіцца.

Паводле ont.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць