Здарэнні22

Брудны крадзеж

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўсчало крымінальную справу па факце пашкоджаньня нафтарпрадуктаводу «Унеча‑Вэнтспілс» у Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Неспайманы злачынца пакінуў гектар забруджанай некалькімі дзясяткамі тон зьмяшанай з вадой нафтай зямлі.

МУС усчало крымінальную справу па факце пашкоджаньня трубаправоду «Унеча—Вэнтспілс».

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўсчала крымінальную справу па факце пашкоджаньня нафтарпрадуктаводу «Унеча‑Вэнтспілс» у Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС.

Справа ўсчатая паводле артыкулу 309 частка 1 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае прывядзеньне ў непрыгоднасьць транспартнага сродку ці шляхоў зносін). Гэты артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу альбо зьняволеньня на тэрмін да 3 гадоў.

У мінулы чацьвер у Мёрскім раёне была выяўленая ўрэзка ў трубаправод «Унеча‑Вэнтспілс». Такія ўрэзкі, як правіла, робяцца з мэтай крадзяжу паліва.

5 сакавіка ў часе прафіляктычнага агляду трубаправоду была знойдзена аліўная пляма на плошчы каля 1 гектара. У далейшым было ўсталявана. што ў хлеве на ўскраіне вёскі Хоцькава

знаходзіцца ёмістасьць з дызпалівам. Як выявілася, уцечка паліва адбывалася менавіта з гэтай бочкі альбо з шлангу, працягнутага да яе ад трубаправоду. Як мяркуецца, у гэтай ёмістасьці захоўвалася скрадзенае з трубаправоду паліва.

На месцы здарэньня сабрана некалькі дзясяткаў тон воданафтавай эмульсіі. Работы працягваюцца.

Паводле БЕЛТА

Каментары2

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць