Улада1111

Гімнастка Чаркашына, доктар Румо, рэктар Кароль — Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Цэнтрвыбаркам апублікаваў спіс 30 давераных асобаў Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.

Гімнастка Любоў Чаркашына.

У параўнанні з 2010 годам спіс істотна змяніўся. Засталіся адзінкі — напрыклад, спікер Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадь Давыдзька, губернатар Міншчыны Сямён Шапіра і кіраўнік «Верцялішак» Васіль Равяка.

Апроч іх, у спіс уключаныя ўсе кіраўнікі аблвыканкамаў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. З міністраў прадстаўленая толькі Марыяна Шчоткіна.

Абсалютная большасць сярод давераных асобаў — дэпутаты палаты прадстаўнікоў і савета рэспублікі.

Спіс разбаўлены некалькі людзьмі, якія фармальна не ўваходзяць ва ўладныя структуры.

Напрыклад, агітаваць за кіраўніка дзяржавы можа гімнастка Любоў Чаркашына. Застаўся з 2010 года ў спісе і трансплантолаг Алег Румо. Ад адукацыі ў давераныя асобы трапілі рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Кароль і прарэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Якубовіч.

* * *

  1. Акуловіч Ірына Барысаўна
  2. Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч
  3. Бяспалы Сяргей Міхайлавіч
  4. Вялічка Алег Іванавіч
  5. Галаваты Іван Іванавіч
  6. Гардзейчык Іван Аркадзьевіч
  7. Гумінскі Віктар Аляксандравіч
  8. Давыдзька Генадзь Браніслававіч
  9. Дворнік Уладзімір Андрэевіч
  10. Дабрыніна Людміла Анатольеўна
  11. Даманеўскі Уладзімір Віктаравіч
  12. Дарагакупец Анжаліка Юр'еўна
  13. Кананчук Таццяна Пятроўна
  14. Канопліч Сяргей Міхайлавіч
  15. Кароль Андрэй Дзмітрыевіч
  16. Краўцоў Уладзімір Васільевіч
  17. Ліс Анатоль Васільевіч
  18. Мароз Юрый Дзмітрыевіч
  19. Навумовіч Андрэй Мікалаевіч
  20. Пуціла Канстанцін Іванавіч
  21. Радаман Мікалай Вячаслававіч
  22. Равяка Васіль Афанасьевіч
  23. Румо Алег Алегавіч
  24. Чаркашына Любоў Віктараўна
  25. Шапіра Сямён Барысавіч
  26. Шарстнёў Мікалай Мікалаевіч
  27. Шэршань Пётр Пятровіч
  28. Шорац Андрэй Віктаравіч
  29. Шчоткіна Мар'яна Акіндзінаўна
  30. Якубовіч Таццяна Раманаўна

Каментары11

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны6

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім25

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны6

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць