Улада55

Лазавік: Другога тура не будзе

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у адзін тур. Гэта ўскосна пацвердзіў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, адказваючы на пытанні журналістаў 11 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску. 

«Члены выбарчых камісій, якія цяпер працуюць, праз два тыдні могуць ісці ў адпачынак», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці спатрэбіцца другі тур галасавання. 

Лазавік паведаміў, што яму ўжо вядомыя вынікі галасавання на закрытых участках, утвораных у вайсковых часцях, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах, іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць дапамогу ў стацыянарных умовах. 

Паводле яго слоў, вынікі галасавання на гэтых участках з'яўляюцца «фотаздымкамі галасавання па рэгіёнах». Аднак пакуль Лазавік адмовіўся назваць лічбы, бо, паводле яго слоў, яны могуць аказаць агітацыйнае ўздзеянне на тых выбаршчыкаў, якія яшчэ не прагаласавалі. Таму звесткі галасавання на закрытых участках будуць аб'яўленыя пасля закрыцця выбарчых участкаў, якія працуюць да 20.00.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо8

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць