Улада

Гародніна і хлеб падаражэюць

Мінсельгасхарч ініцыявала новае падвышэньне закупачных цэнаў. Гэтым разам на прадукцыю расьлінаводзтва і адразу на 50 %. Міністэрства эканомікі пагаджаецца на 20 %.

Мінсельгасхарчу ініцыявала новае падвышэньне закупачных цэнаў. Гэтым разам на прадукцыю расьлінаводзтва і адразу на 50 %. Міністэрства эканомікі пагаджаецца на 20 %.

Адпаведны дакумэнт з прапановай павысіць закупачныя цэны на прадукцыю расьлінаводзтва на 50 % Мінсельгасхарчу даслала на разгляду Міністэрства эканомікі. Па словах намесьніка міністра сельскай гаспадаркі і харчу Васіля Паўлоўскага, Мінэканомікі палічыла мэтазгодным падняць закупачныя цэны толькі на 20 %. Неабходнасьць павышэньня цэнаў абгрунтоўваецца, як і ў выпадку з цэнамі на прадукцыю жывёлагадоўлі, апераджальным ростам закупачных цэнаў у суседніх краінах, а таксама ростам вытворчых выдаткаў. Паводле намесьніка міністра, розьніца складае 1,5—2 разы. Варта нагадаць, што папярэднюю просьбу Мінсельгасхарчу пра павышэньне закупачных і найвышэйшых адпускных цэнаў на гатовую прадукцыю жывёлагадоўлі Міністэрства эканомікі падтрымала. З 25 лютага павышаныя закупачныя цэны: на малако на 10 %, ялавічыну і сьвініну — на 5 %, тлустую сьвініну — на 3 %. Найвышэйшыя адпускныя цэны на гатовую прадукцыю будуць расьці на 1,5—2 % штомесяц.

Па словах намесьніка міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Міхаіла Савельева, гэтая мера дапаможа толькі часткова кампэнсаваць выдаткі жывёлагадоўчай галіны: у выніку росту закупачных і розьнічных цэнаў цягам году дадатковы прыбытак складзе каля Br310 млрд. пры агульным дэфіцыце сродкаў на разьвіцьцё АПК звыш Br1,1 трлн. Зьвязана гэта з ростам цэнаў на паліва, тэхніку і мінэральныя ўгнаеньні.

Ня гледзячы на шчодрае фінансаваньне сельскай гаспадаркі, вытворчасьць у гэтай галіне на 70% стратная, прызнаў на паседжаньні Савету міністраў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Папкоў.

CП, паводле naviny.by

Каментары

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць