Усяго патроху

У крэматорыях паляць сьмецьце

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы вакольнага асяродзьдзя занепакоена ўсё мацнейшай тэндэнцыяй да несанкцыянаванага спальваньня вытворчага сьмецьця беларускіх прадпрыемстваў у крэматорыях.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы вакольнага асяродзьдзя занепакоена ўсё мацнейшай тэндэнцыяй да несанкцыянаванага спальваньня вытворчага сьмецьця беларускіх прадпрыемстваў у крэматорыях. Паводле зьвестак Мінпрыроды, часта спальваецца нават не звычайнае сьмецьце. а небясьпечныя адходы вытворчасьці, якія чыняць экалёгіі краіны істотную шкоду.

Зь лютага ў Беларусі дзейнічае новы закон «Пра абыходжаньне з адходамі», які істотна ўзмацніў вымогі да ўтылізацыі адходаў вытворчасьці. Гэта было зроблена для таго, каб беларускія прадпрыествы пачалі будаваць перапрацоўчыя вытворчасьці для сьмецьця. Адначасова з гэтым да адміністрацый палігонаў сталі прымяняцца экалягічныя штрафныя санкцыі за спробы прыладзіць у сябе не адпаведнае нормам сьмецьце прыяцельскіх камэрцыйных кампаній. Але вынік такога закручваньня экалягічных гаек аказаўся крыху іншым, чым чакалася.

Валер Курылаў, дырэктар Цэнтру міжнародных экалягічных праектаў, сэртыфікацыі, аўдыту «Экалёгіяінвэст» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы вакольнага асяродзьдзя, выказаў занепакоенасьць тым, што ў міністэрства сталі ўсё часьцей прыходзіць зьвесткі пра тое, што прадпрыемствы для вырашэньня праблемы ўтылізацыі сваіх адходаў зьвяртаюцца да паслуг крэматорыяў. Балазе цяпер крэматорыі за сваю працу бяруць таньней, чым спэцыялізаваныя палігоны па захаваньні небясьпечных адходаў.

Сьпярша Мінпрыроды на новую практыку глядзела скрозь пальцы, бо выразных забарон на гэткую ўтылізацыю адходаў у краіне няма. Але нядаўна наглядчыя організацыі атрымалі інфармацыю пра тое, што ў крэматорыях пачалі спальваць адходы 2‑й клясы небясьпекі. А гэта ўжо сур’ёзна, бо паводле нарматываў тэмпэратура крэмацыі недацягвае да тэмпэратуры, неабходнай для бясьпечнай утылізацыі небясьпечнага сьмецьця такога кшталту. Мінпрыроды рыхтуецца да праверак ня толькі саміх крэматорыяў, але і тых арганізацый. якія карыстаюцца іх паслугамі.

Як расказаў «Ежедневніку» Валер Курылаў, на беларускіх прадпрыемствах вельмі слаба ідзе праца па ўвядзеньні новых тэхналёгій па перапрацоўцы адходаў. Як паказваюць праверкі, бізнэс уважае за лепшае па‑даўнейшаму знаходзіць самыя экзатычныя шляхі пазбаўленьня ад адходаў вытворчасьці. І гэтай практыцы Мінпрыроды зьбіраецца ў самы найбліжэйшы час пакласьці канец.

Паводле: Аляксандар Ааклі, «Ежедневник»

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць