Грамадства

Бяляцкі і Літвіна абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі з прадстаўнікамі ЕС

Прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці прапаноўваюць ЕС не зніжаць узровень маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і працягваць у сувязі з гэтым націск на афіцыйны Мінск. Сітуацыя з правамі чалавека абмяркоўвалася падчас візіту ў Брусель старшыні закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага і віцэ-старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанны Літвіной 2—3 лютага.

Бяляцкі і Літвіна сустрэліся з намеснікам генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Шмід, спецыяльным прадстаўніком ЕС па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідысам, пасламі еўрапейскіх краін пры ЕС па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі, а таксама іншымі прадстаўнікамі Еўрасаюза, якія займаюцца праблематыкай правоў чалавека.

«Беларускія праваабаронцы адзначылі, што пасля вызвалення ў жніўні 2015 года палітычных зняволеных ніякіх іншых пазітыўных зменаў у сферы правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі не адбылося, а прэзідэнцкія выбары ў кастрычніку прайшлі з вялікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі», — паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Бяляцкі і Літвіна звярнулі ўвагу суразмоўцаў на ігнараванне ўладамі адкрытага звароту праваабаронцаў ад 9 снежня. У ім прапаноўвалася неадкладна пачаць працэс дэмакратычных пераменаў у краіне: спыніць палітычны пераслед апазіцыйных актывістаў, пачаць рэгістрацыю грамадскіх арганізацый і палітычных партый без цэнзуры, стварыць бяспечныя ўмовы вяртання ў краіну палітуцекачоў, спыніць пераслед незалежных журналістаў і дэмакратычных СМІ, увесці мараторый на смяротнае пакаранне.

На думку прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, праблемы з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі працягваюць насіць сістэмны характар: адзначаецца націск на актывістаў і журналістаў, выносяцца новыя смяротныя прысуды і адмовы ў рэгістрацыі грамадскіх арганізацый.

Бяляцкі і Літвіна заклікалі ЕС прыняць і апублікаваць план «першачарговых чаканых ад уладаў Беларусі мер, накіраваных на прагрэс у сферы правоў чалавека ў краіне», а таксама ўзгадніць з імі «дарожную карту» па выкананні гэтага плана.

У паведамленні адзначаецца, што візіт Літвіной і Бяляцкага ў Брусель праходзіць незадоўга да прыняцця Еўрасаюзам рашэння аб санкцыях супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека і фальсыфікацыі на выбарах. «Прадстаўнікі Еўрасаюза і паслы краін ЕС запэўнілі беларускіх праваабаронцаў, што, нягледзячы на тое, якое рашэнне будзе прынятае па санкцыях, увага да Беларусі з боку Еўрасаюза не паменшыцца, што дэмакратычныя свабоды і правы чалавека будуць заставацца прыярытэтнымі пытаннямі ў адносінах ЕС і Беларусі», — падкрэслівае праваабарончы рэсурс.

Дзеянне візавых і эканамічных санкцый у дачыненні да 171 фізічнага і 10 юрыдычных асобаў Беларусі было прыпыненае 31 кастрычніка 2015 года на чатыры месяцы ў адказ на вызваленне ўсіх палітвязняў і «ў кантэксце паляпшэння адносін паміж ЕС і Беларуссю». Да канца лютага ЕС павінен вызначыцца з нагоды далейшага лёсу абмежавальных мер. Як паведамілі ў прэс-службе Рады ЕС, пытанне па Беларусі будзе разглядацца 15 лютага Радай ЕС па замежных справах.

Між тым беларускае МЗС неаднаразова заяўляла, што ў Мінску разлічваюць на поўную адмену санкцый.

Каментары

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць