Улада88

Аўстрыя выступае за адмену санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі

Аўстрыя выступае за адмену санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, заявіў генеральны сакратар МЗС гэтай краіны Міхаэль Лінхарт, размаўляючы з журналістамі на цырымоніі адкрыцця аўстрыйскага пасольства ў Мінску 9 лютага.

«У Бруселі цяпер ідзе дыскусія. Аўстрыя выступае за адмену, мы на баку Беларусі. Спадзяюся, рух будзе менавіта ў гэты бок», — сказаў дыпламат.

Па словах Лінхарта, Беларусь зрабіла вельмі шмат важных крокаў. «Быў паказаны прагрэс, у прыватнасці магу адзначыць сферу правоў чалавека. Гэтым і тлумачыцца пазіцыя Аўстрыі», — заявіў ён.

На пытанне, пра які менавіта прагрэс ідзе гаворка, Лінхарт назваў вызваленне палітзняволеных, дыялог па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС, а таксама нядаўні візіт у Мінск дырэктара БДІПЧ АБСЕ Георга Лінка.

«Назіраецца цэлы шэраг падзей, якія настройваюць нас пазітыўна. Неабходна працаваць далей, таму мы выступаем за адмену санкцыі», — сказаў аўстрыйскі дыпламат.

На пытанне, ці лічыць афіцыйная Вена, што апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адрозніваліся ад выбараў 2010, 2006 і 2001 гадоў, Лінхарт заявіў: «Высновы назіральнікаў вам вядомыя. Мы канстатуем, што быў пэўны прагрэс. Чакаем, што наступныя выбары (парламенцкія) пройдуць у адпаведнасці з нашымі чаканнямі».

Каментары8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць