Грамадства11

МУС адмовіла праваабаронцы Танкачовай у скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь

Міністэрства ўнутраных спраў адмовіла праваабаронцы Алене Танкачовай у скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь. Як паведаміла Танкачова, такі адказ за подпісам намесніка кіраўніка МУС Мікалая Мельчанкі быў атрыманы ёю 15 лютага на ліст ад 12 студзеня.

«Згодна з артыкулам 22 закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 года «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства» іншаземцы, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, абавязаныя выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і іншыя акты заканадаўства нашай краіны, паважаць яе нацыянальныя традыцыі, — гаворыцца ў адказе. — Аднак, знаходзячыся ў Рэспубліцы Беларусь, вы неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Тлумачым, што нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь даюць Міністэрству ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь права, а не ставяць у абавязак скараціць тэрмін забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь замежнаму грамадзяніну. Гэтыя нормы маюць альтэрнатыўны характар. З улікам выкладзенага, у задавальненні хадайніцтва аб скарачэнні тэрміну забароны ўезду ў Беларусь вам адмоўлена».

У дакуменце Танкачову таксама папярэджваюць, што ў выпадку ўезду і знаходжання на тэрыторыі Беларусі да заканчэння тэрміну забароны на ўезд яна можаце быць прыцягнутая да адказнасці на падставе артыкула 371-2 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.

Мельчанка адзначае, што ў выпадку нязгоды з рашэннем, прынятым па звароце, Танкачова мае права абскардзіць яго ў судзе.

Каментары1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць