Грамадства33

Пасол Фіёна Гіб: Вялікабрытанія хацела б бачыць далейшы прагрэс у Беларусі

Вялікабрытанія гатова да больш актыўнага супрацоўніцтва з Беларуссю, але хацела б бачыць «далейшы прагрэс у сферы правоў чалавека і эканамічных рэформаў». Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіла новы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб.

Паводле яе слоў, брытанскі бок з асцярожнасцю ўступае ў палітычныя адносіны з Беларуссю. «Адна з прычын — сітуацыя з правамі чалавека ў краіне. Яна нядобрая. Крыху лепш, чым была раней. Зроблены маленькія крокі, але ў будучыні мы б хацелі ўбачыць большы прагрэс у гэтай сферы», — сказала дыпламат.

Фіёна Гіб спадзяецца на тое, што пасля адмены санкцый ЕС рэпутацыя Беларусі палепшыцца. Паводле яе слоў, санкцыі не перашкаджалі беларуска-брытанскаму супрацоўніцтву ў шэрагу сфер. «Калі вы хочаце сказаць, што з-за санкцый не было больш інвестыцый з Вялікабрытаніі ў Беларусь, то я не думаю, што санкцыі былі прычыну гэтага. Мы маглі інвеставаць. Супрацоўніцтва ў культурнай і эканамічнай сферах заўсёды было магчымым», — зазначыла пасол.

У той жа час увядзенне санкцый адбіваецца на рэпутацыі краіны, дадала яна.

Фіёна Гіб не стала ўдакладняць, якую пазіцыю займала Вялікабрытанія пры абмеркаванні пытання аб лёсе абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС 15 лютага ў Бруселі. «Цяпер індывідуальныя пазіцыі краін ужо не важныя, — заявіла яна. — Вялікабрытанія згодная з вынікам. Важна, што ЕС пагадзіўся зняць санкцыі, а як мы дамаўляліся — гэта ўжо не істотна».

На пытанне, які прагрэс у Беларусі ўбачылі краіны ЕС пры рашэнні адмяніць санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска, Гіб адказала: «Была справаздача БДІПЧ АБСЕ па выніках назірання за прэзідэнцкімі выбарамі, якую нядаўна апублікавалі. Там адзначаўся невялікі прагрэс. Былі маленькія крокі — напрыклад, вызваленне палітвязняў у жніўні мінулага года. Прэзідэнцкія выбары прайшлі без гвалту».

Паводле слоў брытанскага дыпламата, прадстаўнікі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі на сустрэчах з ёй таксама адзначалі невялікае паляпшэнне сітуацыі ў краіне. Пры гэтым Фіёна Гіб удакладніла, што сустракалася з былым кандыдатам у прэзідэнты Таццянай Караткевіч, сустаршынёй аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўлам Севярынцам, старшынёй Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, прадстаўнікамі закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна», а таксама грамадскіх аб'яднанняў «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і «Прэс-клуб Беларусі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць