У таргах у Мінску 26 лютага даляр ЗША патаннеў на 166 рублёў да 21 480 беларускіх.
Учора зніжэнне даляра склала 16 рублёў.
Курс еўра патаннеў на 218 рублёў да 23 650, расійскі рубель умацаваўся на 2,50 да 286,05
Умацаванне беларускага рубля тлумачыцца ўмацаваннем расійскага на фоне росту цэнаў на нафту.
Па стане на 12:54, бараль нафты гатунку Brent таргуецца па $35,70.
Біржавы курс расійскага рубля па стане на 12:54 складае 74,978, еўра — 82,581.
Найвышэйшы курс даляра ў Беларусі быў зафіксаваны на таргах 10 лютага — 22 069 беларускіх за адзінку амерыканскай валюты.
1 студзеня 2016 г. курс даляра складаў — 18 569 беларускіх рублёў.

Каментары