Грамадства

У Мінску плануецца адкрыць Еўразійскі офіс Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі

У Мінску плануецца адкрыць Еўразійскі офіс Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (СМА), паведаміла 21 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук.

«Рашэннем 17-га кангрэса СМА, які прайшоў у маі—чэрвені мінулага года ў Жэневе, былі ўхваленыя намаганні нашай краіны, нашай дзяржаўнай гідраметэаслужбы па стварэнні ў Мінску Еўразійскай офіса Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі. Стварэнне такога офіса — гэта новая практыка для дзейнасці СМА. Такі офіс мае на ўвазе кансалідацыю намаганняў розных краін Еўра-Азіяцкага рэгіёна для ацэнкі магчымасцяў развіцця эканомікі ва ўмовах змянення клімату, забеспячэнне ўзаемадзеяння розных нацыянальных гідраметэаслужбаў у рэгіёне», — зазначыла Гермянчук.

Паводле яе слоў, на гэты момант да працы офіса запрошаныя і выказалі згоду краіны СНД, у тым ліку Украіна, якая фармальна яшчэ ўваходзіць у склад СНД. Таксама выказалі зацікаўленасць Манголія і Ізраіль.

«Удзел беларускай гідраметэаслужбы ў СМА дазваляе фармаваць у нашай краіне дыялогавую пляцоўку для перспектыў па паляпшэнні работы эканомікі ва ўмовах зменлівага клімату», — лічыць кіраўнік Гідрамета.

Паводле яе слоў, «арганізацыя працы офіса будзе праходзіць да наступнага кангрэса СМА». «Канкрэтныя тэрміны адкрыцця залежаць ад рашэння СМА. Мы ўжо распачалі гэтую дзейнасць», — сказала Гермянчук.

Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА, World Meteorological Organization) — спецыялізаваная міжурадавая ўстанова ААН у галіне метэаралогіі. Заснаваная ў 1950 годзе. З'яўляецца кампетэнтным органам ААН па пытаннях назірання за станам атмасферы Зямлі і яе ўзаемадзеяння з акіянамі. Штаб-кватэра СМА знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя). 23 сакавіка, у дзень уваходжання ў сілу канвенцыі аб заснаванні СМА, адзначаецца Сусветны метэаралагічны дзень.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць