Трохгадовае дзіця патанула ў Лепельскім раёне, паведаміў інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.
Трагедыя адбылася на вадаёме 26 сакавіка ў 17.45. Трохгадовы хлопчык са сваім братам, застаўшыся на кароткі час без нагляду, зайшоў на тонкі лёд. Падчас гульні ён стаў прабіваць нагой лёд і праваліўся. Брат кінуўся па дапамогу да бацькі. Той выцягнуў дзіця з вады і паспрабаваў аказаць медыцынскую дапамогу. Аднак выратаваць жыццё хлопчыку не ўдалося. Па дарозе ў бальніцу хлопчык памёр.
Праводзіцца праверка.

Каментары