Грамадства2727

Марзалюк: Калі скажу, хто з выкладчыкаў экстрэміст, — закідаюць камянямі

Учора сенатар Ігар Марзалюк запытаў у старшыні КДБ, ці магчымае ў перспектыве «стварэнне банка звестак грамадзян нашай краіны, у першую чаргу інтэлектуальнай эліты, якія, карыстаючыся тым, што з'яўляюцца выкладчыкамі вышэйшай школы, працуючы з моладдзю», праводзяць «ідэалагічную апрацоўку экстрэмісцкай скіраванасці»? І ці магчымая забарона на прафесію для такіх асоб?

Гэта адбылося ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу падчас абмеркавання законапраекта, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за экстрэмізм.

«У нас няма такіх прыкладаў, каб нехта з выкладчыкаў вышэйшай школы займаўся такой дзейнасцю», — запэўніў у адказ Вакульчык.

Ігар Марзалюк.

Сёння мы датэлефанаваліся да Марзалюка і папрасілі патлумачыць ягонае выказванне.

«Я шырэй нічога казаць не буду, бо ёсць рэчы, якія нельга агучваць праз шэраг аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын», — сказаў сенатар і дадаў, што больш не будзе нічога казаць, «каб не траўмаваць нічыёй ранімай псіхікі».

«Я вам скажу, хто гэта, а мяне абвінавацяць у галаслоўнасці, будуць кідаць камянямі, бо патрэбна адмысловая экспертыза, каб вызначыць, хто экстрэміст, а хто не», — сказаў таксама Марзалюк.

Калі ж мы папрасілі назваць хаця б ВНУ, дзе, паводле Марзалюка, могуць працаваць выкладчыкі-экстрэмісты, то Марзалюк запэўніў, што гэта было «чыста тэарэтычнае пытанне».

«Я сказаў тое, што хацеў сказаць», — падсумаваў сенатар.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць