Грамадства99

Марзалюк пытаўся Вакульчыка, ці будуць ствараць чорны спіс выкладчыкаў, якія праводзяць «ідэалагічную апрацоўку экстрэмісцкай скіраванасці»

«На гэты момант фарміраванняў экстрэмісцкай скіраванасці ў Беларусі не выяўлена», — заявіў 4 красавіка ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу старшыня КДБ Валерый Вакульчык, адказваючы на пытанні парламентарыяў у працэсе абмеркавання законапраекта, у тым ліку які ўстанаўлівае крымінальную адказнасць за экстрэмісцкую дзейнасць.

«Разам з тым была выяўленая і папярэджаная дзейнасць падобных структур, якія маюць у сваёй дзейнасці прыкметы экстрэмісцкіх фармаванняў», — адзначыў кіраўнік КДБ.

У якасці прыкладу ён прывёў затрыманне і прыцягненне да крымінальнай адказнасці ў 2010—2012 гадах членаў анархісцкай групоўкі, якія выкарыстоўвалі «кактэйлі Молатава», прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці заснавальнікаў радыкальнай групоўкі, што распаўсюджвала прафашысцкія погляды ў інтэрнэце. «Члены групоўкі мелі сувязі з украінскімі аднадумцамі — удзельнікамі Майдану», — адзначыў Вакульчык.

Ён таксама сказаў аб «прыняцці папераджальна-прафілактычных мер у дачыненні да групоўкі мусульман», якія распаўсюджвалі радыкальныя рэлігійныя погляды і заклікалі да джыхаду. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя пяць грамадзян Беларусі, аднаму вынесенае афіцыйнае папярэджанне, сем замежных грамадзян дэпартаваныя з краіны.

Пры абмеркаванні законапраекта сенатар Ігар Марзалюк запытаў у старшыні КДБ, ці магчымае ў перспектыве «стварэнне банка звестак грамадзян нашай краіны, у першую чаргу інтэлектуальнай эліты, якія, карыстаючыся тым, што з'яўляюцца выкладчыкамі вышэйшай школы, працуючы з моладдзю», праводзяць «ідэалагічную апрацоўку экстрэмісцкай скіраванасці»? І ці магчымая забарона на прафесію для такіх асоб?

«У нас няма такіх прыкладаў, каб нехта з выкладчыкаў вышэйшай школы займаўся такой дзейнасцю», — запэўніў Вакульчык.

Каментары9

Цяпер чытаюць

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Усе навіны →
Усе навіны

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ8

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

Салаўёў абвінаваціў Ксенію Сабчак і яе маці Нарусаву ў дзяржздрадзе4

Пэрыс Хілтан дамаглася закрыцця элітнай школы, у якой яна вучылася і ў якой здзекаваліся з дзяцей1

Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў5

Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА13

«Вы так і перадайце: пойдуць сюды — хана ім будзе!» Рэпартаж з украінскіх вёсак за 500 метраў ад Беларусі5

ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў5

У Мінску мужчына падышоў да аўтамабіля, каб падказаць, што ўключана далёкае святло. Яму залілі твар пярцовым балончыкам ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць