Фільм пра Майкла Джэксана стаў першым у гісторыі баёпікам, які сабраў у пракаце мільярд даляраў
Фільм «Майкл» працягвае ставіць новыя касавыя рэкорды.

Зборы карціны ў сусветным пракаце ўжо перавысілі мільярд даляраў. Стужка стала першым біяграфічным фільмам, які дасягнуў такіх высокіх касавых збораў
Раней самым касавым баёпікам быў «Опенгеймер» Крыстафера Нолана, які зарабіў 975 млн даляраў ва ўсім свеце.
«Майкл» таксама застаецца другім па касавых зборах фільмам 2026 года, саступаючы толькі анімацыйнай стужцы «Супер Марыа: Галактычнае кіно».
Карціна рэжысёра Антуана Фукуа расказвае пра творчы шлях Майкла Джэксана ад выступленняў у складзе Jackson 5 да статусу «караля поп-музыкі». Галоўную ролю выканаў пляменнік спевака Джаафар Джэксан, а сям'я Джэксанаў часткова фінансавала здымкі.
Фільм крытыкі называюць вельмі саладжавым. У ім цалкам абыходзяць пытанне сэксуалізаванага гвалту над дзецьмі, што закідалі Майклу Джэксану.
Каментары