Свет88

У Нагорным Карабаху абвешчана перамір'е

Мінабароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі заявіла аб дасягненні пагаднення аб спыненні агню. Баку гэтую інфармацыю пацвердзіў.

AP

Армія абароны Нагорнага Карабаха атрымала загад спыніць агонь, піша расійскі партал РБК. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар міністэрства абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі (НКР) Сенор Асрацян.

Інфармацыю пра тое, што войска Карабаха атрымала загад спыніць агонь, афіцыйны прадстаўнік вайсковага ведамства НКР пацвердзіў агенцтву Reuters.

Па словах Асрацяна, армянскі і азербайджанскі бакі канфлікту ў аўторак дасягнулі пагаднення аб спыненні агню. Карабахскія вайскоўцы атрымалі «загад палітычнага кіраўніцтва» спыніць агонь у 12:00 па мясцовым часе (11.00 па Мінску). Ён запэўніў, што гэты загад выконваецца.

Асрацян удакладніў, што загад быў выпушчаны пасля дасягнення пагаднення аб спыненні агню. «Пагадненне аб спыненні агню дасягнута сёння а 12:00 (11:00), бо адбываецца перамоўны працэс», — цытуе Асрацяна «Інтэрфакс».

Як паведамляе азербайджанскі сайт trend.az, з 12:00 5 красавіка па пагадненні бакоў аперацыі на лініі судакранання армянскіх і азербайджанскіх войскаў спыненыя, гаворыцца ў паведамленні міністэрства абароны Азербайджана.

Узброеныя сілы Азербайджана ажыццяўляюць работы па ўмацаванні на вызваленых тэрыторыях, адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Як можна меркаваць, азербайджанцам удалося захапіць восем узгоркаў на лініі судакранання. Колькасць забітых з абодвух бакоў вымяраецца дзясяткамі, яшчэ больш параненых. Колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва мінімальная, бо баі ішлі ў адселенай прыфрантавой зоне.

Каментары8

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць