Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»3333

Лукашэнка вызначыў ворагаў народу

Калі верыць НІСЭПД, іх у нас 42 % насельніцтва. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Праціўнікі пабудовы АЭС — "гэта нават не палітыканы, а гэта проста ворагі нашага народу". Так заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на Гомельшчыне. Паралельна на "Чарнобыльскім шляху" Мілінкевіч абвесьціў пра пачатак збору подпісаў супраць будаўніцтва АЭС.

Дарэчы, згодна з сакавіцкім апытаньнем НІСЭПД, да ідэі пабудовы АЭС адмоўна ставяцца 42,1% беларусаў (ухваляюць — 37,4%). Ці не зашмат ворагаў?

Зрэшты, зразумела, што афіцыйны кіраўнік найперш мае на ўвазе дзеячаў апазыцыі ды каго-кольвек з навукоўцаў-эмігрантаў, што актыўна арыентуюць Захад у чарнобыльскім пытаньні, і зусім ня так, як хацелася б афіцыйнаму Менску ("гэта не навукоўцы, а бандыты ад палітыкі"). Са слоў прэзыдэнта, "ім трэба перад парлямэнцкімі, прэзыдэнцкімі выбарамі разадзьмуць гэтае кадзіла". Але "ім не пашэнціць ўзьняцца за кошт эксплюатацыі гэтае тэмы, я ім гэтага ніколі не дазволю". Зразумела: з ворагамі размова кароткая!

Такім чынам, улада сама палітызуе праблему. І зусім дарэмна. Бо шмат у каго сумневы наконт неабходнасьці айчыннага "мірнага атаму" выкліканыя зусім ня духам татальнага пярэчаньня рэжыму. І не банальнай радыяфобіяй. Між тым улада цьвердзіць пра намер замовіць добры рэактар ды падкрэсьлівае, што па пэрыметры сінявокай рэспублікі ўсё адно да халеры тых АЭС (знайшлі суцяшэньне! :).

Але ж аргумэнты скептыкаў — зь іншае опэры. Гаворка йдзе пра хуткі рост кошту ўрану; пра небясьпеку трапіць у яшчэ большую залежнасьць ад Расеі, калі замову атрымае ейная фірма; пра рэсурсы альтэрнатыўнай энэргетыкі. Нарэшце, пра неабходнасьць хутка мадэрнізаваць эканоміку, надаваць ёй інавацыйнае аблічча (бо калі і далей вылупіўшы вочы гнаць саўковы ВУП, то празь нейкі час прадукцыю індустрыяльных монстраў — паглынальнікаў энэргіі цяжка будзе ўперці нават племені мумбу-юмбу :)

Ярлык жа "ворагаў народу" ставіць крыж на магчымасьці канструктыўнае грамадзкае дыскусіі па гэтым коле найактуальнейшых пытаньняў. Зноў — чорна-белая схема. Пытаньне "Ты за АЭС ці супраць?" становіцца аналягам пытаньня "Ты за Лукашэнку ці супраць?". І кампанія апазыцыі хоцькі-няхоцькі будзе выглядаць не як акумуляцыя нейкага станоўчага патэнцыялу, а як своеасаблівая рэгістрацыя праціўнікаў ўлады. Ужо таму масавасьць, скажам так, не гарантаваная. Тым болей што сёньняшні мэсыдж кіраўніка дзяржавы болей чым выразны. Бальшыня абываталяў не рызыкне "сьвяціцца" ў падпісных лістах.

Ідэя АЭС хоць і ня надта папулярная, але і не выбуховая ў сэнсе пратэставых настрояў. Пасьля Чарнобылю беларусы ўжо да ўсяго прыцярпеліся, а палітызацыя тэмы "мірнага атаму" як уладай, так і апазыцыяй даўно прытупіла вастрыню ўспрыманьня і выклікае, бадай, толькі апатыю.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны29

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны29

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць