Свет99

У дачкі кіраўніка Нацгвардыі РФ выяўленая кватэра за $5 мільёнаў

Віктар Золатаў (фота: Міхаіл Метцэль/ТАСС)

Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага апублікаваў звесткі пра кватэры Жанны Золатавай, дачкі надоечы прызначанага кіраўніка Нацыянальнай гвардыі Расеі, Віктара Золатава. Паводле ацэнкі юрыстаў фонду, кошт кватэры цяпер складае амаль 343 млн рублёў, або $5 млн, піша РБК.

Кватэра, якая належыць дачцэ Золатава, не пазначаная ў дэкларацыі аб даходах за 2014 годзе. На той момант Жанна Золатава не была паўналетняй, а таму ейнае жыллё пад дэклараванне не падпадала.

Прэс-служба Нацыянальнай гвардыі не змагла аператыўна адказаць на запыт РБК.

Паводле выпісу з дзяржаўнага рэестра нерухомай маёмасці, пададзенай ФБК, у валоданні Жанны Золатавай знаходзіцца кватэра плошчай 500 м2 на Ламаносаўскім праспекце ў Маскве. Права на кватэру яна зарэгістравала ў дзяржаўных органах у лістападзе 2011 года.

У расследаванні таксама згадваецца, што Золатаў мае дом плошчай 274,6 м2. Навальны паказвае ў публікацыі, што ў доме Золатава раней пражываў Анастас Мікаян. Навальны таксама сцвярджае, што кіраўніку Нацгвардыі перадалі блізу гектара зямлі, коштам 2 млн руб за сотку. Такім чынам, мяркуюць у ФБК, актывы сям'і Золатава ў суме складаюць звыш 663 мільёны рублёў. Пры гэтым афіцыйны даход сілавіка за 2014 год — 6,5 млн руб.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны18

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну21

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць