Улада99

Лукашэнка дамовіўся з Эрдаганам актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва, адкарэктаваць дарожную карту адносінаў

Аляксандр Лукашэнка ў час якая адбылася ў Стамбуле сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам прапанаваў актуалізаваць парадак дня беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, ажыццявіўшы перазагрузку па шэрагу канкрэтных напрамкаў з акцэнтам на гандлі і эканоміцы.

«Надышоў момант актывізаваць супрацоўніцтва, актуалізаваць парадак дня, адкарэктаваць дарожную карту адносінаў», - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва з Турцыяй.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што тэмы, якія абмяркоўваліся на цяперашняй сустрэчы, атрымаюць далейшае практычнае развіццё ў час маючага адбыцца ў траўні пасяджэння міжурадавай беларуска-турэцкай камісіі. Гаворка ішла пра перспектывы павелічэння турэцкіх інвестыцый у Беларусь, больш актыўным узаемадзеянні ў сферы турызму, у тым ліку шляхам павелічэння інтэнсіўнасці авіязносін паміж краінамі.

Прэзідэнт Беларусі падзякаваў Рэджэпу Таіпу Эрдагану за запрашэнне ўзяць удзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, падкрэсліўшы важнасць для Беларусі прысутнасці на такім маштабным форуме. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пляцоўка саміта таксама будзе спрыяць усталяванню новых кантактаў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з шэрагам краін.

У сваю чаргу Рэджэп Таіп Эрдаган адзначыў, што падобныя сустрэчы на найвышэйшым і высокім узроўнях ўносяць вялікі ўклад у развіццё двухбаковых адносін. Ён падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца востравам стабільнасці ў рэгіёне.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць